Вы тут

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2022 год


Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі законапраект «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2022 год», перадае БелТА.


Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Неабходнасць разгляду законапраекта на сесіі абумоўлена патрабаваннямі Бюджэтнага кодэкса і Рэгламенту Палаты прадстаўнікоў. У прыватнасці, прадугледжана, што праект закона аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за справаздачны фінансавы год разглядаецца Палатай прадстаўнікоў да разгляду праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год.

Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах шматлікіх абмежавальных мер адносна фінансавага сектара, закрыцця шэрага традыцыйных рынкаў збыту, блакіроўкі таварных патокаў і забароны на транзіт беларускай прадукцыі. Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» па расходах рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны ў суме Br30672,2 млн зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме Br27827,5 млн з дэфіцытам у памеры Br2844,7 млн.

З улікам унесеных у 2022 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — Br33608,9 млн, даходах — Br28172,6 млн, дэфіцыт бюджэту — Br5436,3 млн.

За 2022 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму Br28624,8 млн, або 101,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2022 год склалі Br32625,8 млн, або 97,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Такім чынам, удакладнены план па даходах рэспубліканскага бюджэту за 2022 год выкананы на 101,6 працэнта, па расходах — на 97 працэнтаў. Дэфіцыт склаў Br4001 млн, або 2,1 працэнта да ВУП.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.