Вы тут

Каляндар стрыжкі валасоў на ліпень


5 ліпеня, серада. Сённяшні дзень лепш выкарыстоўваць для стварэння экстравагантных і крэатыўных стрыжак. Афарбоўка пройдзе без эксцэсаў і непаразуменняў.


Фота: pixabay.com

6 ліпеня, чацвер. Лепш адкласці візіт у салон і пакінуць валасы ў спакоі.


7 ліпеня, пятніца. Гэты дзень — не лепшы час для любых маніпуляцый з валасамі. Варта нават устрымлівацца ад мыцця — скура галавы становіцца вельмі адчувальнай, можа з'явіцца перхаць.


8 ліпеня, субота. Неспрыяльны месяцавы ўплыў на валасы. Старажытнымі астролагамі прыкмечана, што калі два разы запар стрыгчы валасы пры Месяцы ў Авене, то можна аблысець.


9 ліпеня, нядзеля. Стрыжка можа мець непрадказальныя негатыўныя наступствы, ёсць небяспека, што валасы стануць больш тонкія і непаслухмяныя.


10 ліпеня, панядзелак. Неспрыяльны дзень для афарбоўкі і стрыжкі валасоў. Яны страцяць бляск, прычоска будзе няўдалай, і вы займееце, як мінімум, дрэнны настрой, а як максімум — дэпрэсію.


11 ліпеня, аўторак. Сёння стрыжка атрымаецца неверагодна прыгожай, надасць упэўненасці ў сабе і дапаможа справіцца з цяжкасцямі.


12 ліпеня, серада. Месяцавы каляндар стрыжак прагназуе, што сённяшнім паходам у салон вы застаняцеся задаволеныя.


13 ліпеня, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень прынясе поспех і палепшыць знешні выгляд.


14 ліпеня, пятніца. Сёння любыя мадэльныя стрыжкі атрымаюцца цудоўнымі, таму смела ідзіце да майстра.


15 ліпеня, субота. Дадзены час можна лічыць адным з самых дрэнных дзён для змены прычоскі. Устрымайцеся ад стрыжкі, інакш атрымаеце сур'ёзныя матэрыяльныя праблемы.


16 ліпеня, нядзеля. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, спрыяльны ж для афарбоўвання.


17 ліпеня, панядзелак. Няўдалы дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.


18 ліпеня, аўторак. Спрыяльны дзень для таго, каб рабіць складаныя стрыжкі: форма будзе трымацца доўга.


19 ліпеня, серада. Вельмі спрыяльны перыяд. Стрыжка істотна палепшыць знешні выгляд, надаўшы валасам пышнасці і шаўкавістасці, яны стануць больш паслухмянымі.


20 ліпеня, чацвер. Стрыжка дапаможа захаваць і ўмацаваць здароўе, надасць сіл, энергіі. Астрыжаныя валасы будуць хутка расці, трымаць форму і перастануць выпадаць.


21 ліпеня, пятніца. Хочаце, каб валасы добра раслі? Паспрабуйце хоць бы злёгку падстрыгчы кончыкі. Афарбоўка толькі перашкодзіць задуманаму.


22 ліпеня, субота. Выдатны дзень для стрыжак і афарбоўванняў. Лепш рабіць прычоску, да якой вы прывыклі. Валасы пасля салона будуць выглядаць больш здаровымі і дагледжанымі.


23 ліпеня, нядзеля. Элегантныя мадэлі асабліва перспектыўныя для брунетак, якія прагнуць кар'ернага росту. Светлавалосыя —тыя, хто падстрыгся — выйграюць на любоўным фронце.


24 ліпеня, панядзелак. Сёння спрыяльны дзень для стрыжкі. Яна актывізуе прыток матэрыяльных даброт. Месяц, які расце, забяспечыць добры рост валасоў. Фарбавацца лепш у натуральнае адценне прыроднымі спосабамі. Такі падыход дапаможа захаваць спакой у сям'і і на працы.


25 ліпеня, аўторак. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Затое адрастаюць яны хутчэй, чым на ўбывальны Месяц.


26 ліпеня, серада. Стрыжку адкладзіце, каб не наклікаць бяды. Афарбоўванне таксама лепш перанесці на іншы дзень. Калі вельмі хочаце пафарбаваць валасы, то выбірайце цёмныя адценні.


27 ліпеня, чацвер. Дзень для стрыжкі — крыху вышэй сярэдняга.


28 ліпеня, пятніца. Спрыяльны перыяд для таго, каб зрабіць сабе модную прычоску ці хаця б асвяжыць стрыжку. Падстрыжыцеся сёння, і поспех усміхнецца вам у найбліжэйшы час.


29 ліпеня, субота. Добры час для наведвання цырульніка. Валасы добра растуць, умацоўваюцца і паляпшаюць сваю структуру, менш сякуцца.


30 ліпеня, нядзеля. Занадта коратка валасы стрыгчы не варта, а вось падстрыгчыся на 3-5 сантыметраў — у самы раз. Стрыжка надасць сіл для дасягнення пастаўленых мэт. Афарбоўванне ў любыя тоны будзе спрыяць павелічэнню фінансавай плыні.


31 ліпеня, панядзелак. Незвычайна паспяховы час для не вельмі кароткіх стрыжак, ёсць шанц атрымаць вялікі зарад радасці і ўпэўненасці ў сабе на найбліжэйшы месяц.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.