Вы тут

Кітайскі стартап прадставіў чалавекападобнага робата


Кітайскі тэхналагічны стартап Fourier Intelligence, які спецыялізуецца на рэабілітацыйнай робататэхніцы і штучным інтэлекце, прадставіў свайго чалавекападобнага робата першага пакалення, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кампанія, якая базуецца ў Шанхаі, займаецца распрацоўкай робатаў агульнага прызначэння ў спробе скарыстацца магчымасцямі іх маштабнага камерцыйнага прымянення ў бліжэйшыя гады. Робат пад назвай GR-1, рост і вага якога складаюць 1,65 метра і 55 кг адпаведна, здольны перамяшчацца з хуткасцю 5 км у гадзіну і пераносіць груз вагой да 50 кг, паведамілі ў кампаніі. Дзякуючы кіраванню рухамі як у чалавека, гэты робат можа перамяшчацца на дзвюх нагах, пераадольваць перашкоды, устойліва ўзнімацца і апускацца па схіле, а таксама вытрымліваць удары.

У спалучэнні з кагнітыўным інтэлектам, прадстаўленым прыладамі, падобнымі на ChatGPT, робат здольны ўзаемадзейнічаць з людзьмі, выконваючы розныя рухі і задачы. «Гэтак жа, як тэндэнцыя развіцця ад настольных да персанальных камп’ютараў, а пасля і да мабільных тэлефонаў, чалавекападобныя робаты агульнага прызначэння паступова стануць мэйнстрымам індустрыі ў будучыні», — адзначыў заснавальнік і галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Гу Цзэ.

Чалавекападобныя робаты агульнага прызначэння валодаюць вялікім патэнцыялам у шматлікіх сцэнарыях ужывання, уключаючы прамысловую вытворчасць, рэабілітацыйны догляд, навуковыя даследаванні і абслугоўванне на даму. Як заявіла Fourier Intelligence, кампанія даследуе магчымасць ужывання падобных прылад у такіх галінах, як аварыйна-выратавальныя работы і ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, догляд за пажылымі людзьмі і паслугі па вядзенні хатняй гаспадаркі.

Стартап афіцыйна запусціў праграму стварэння чалавекападобных робатаў агульнага прызначэння ў 2019 годзе пасля набыцця базавых тэхналогій у такіх галінах, як сэнсары і біянічныя структуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.