Вы тут

Кітайская ракета з першым у свеце метанавым рухавіком паспяхова выйшла на арбіту


Новая двухступеністая кітайская ракета-носьбіт «Чжуцюэ-2» паспяхова стартавала з касмадрома Цзюцюань у пустыні Гобі на паўночным захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Палётнае заданне было выканана ў адпаведнасці з устаноўленай працэдурай. «Чжуцюэ-2» распрацавана кітайскай ракетнай кампаніяй LandSpace. Яна стала першай у свеце ракетай, якая працуе на вадкім кіслародна-метанавым паліве, якая паспяхова выйшла на запланаваную арбіту.

Гэты запуск азнаменаваў сабой прарыў ва ўжыванні новых тыпаў недарагога вадкага паліва для кітайскіх ракет-носьбітаў. «Чжуцюэ-2» здольная выводзіць на сонечна-сінхронную арбіту да чатырох тон карыснай нагрузкі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.