Вы тут

На «Славянскім базары ў Віцебску» пачнецца конкурс выканаўцаў эстраднай песні


Адкрыццё і інтэрактыўныя пляцоўкі дня моладзі, выставы, спектаклі, канцэрты і першы конкурсны дзень песеннага спаборніцтва маладых выканаўцаў чакаюць сёння ўдзельнікаў і гасцей «Славянскага базару ў Віцебску», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Актыўна і весела сустрэне моладзь сваё свята ў фестывальным Віцебску. Стартуе Дзень моладзі з патрыятычнай акцыі, якая збярэ прадстаўнікоў гэтай узроставай катэгорыі з усёй вобласці. Удзельнікі ўскладуць кветкі да манумента на плошчы Перамогі і пройдуць шэсцем да сцэнічнай пляцоўкі каля канцэртнай залы «Віцебск», дзе ў 11.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Больш за 700 пачынаючых артыстаў запаляць фестываль-конкурс творчасці «Агонь маладзёжных талентаў». Падтрымаць свайго канкурсанта можна на пляцоўцы каля Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. У Футбольным манежы ў 13.30 рэспубліканскі медыяфорум збярэ каля 600 маладых людзей, дзе ўдзельнікі са спікерамі абмяркуюць, як у Беларусі рэалізуецца маладзёжная палітыка. Адукацыйныя мерапрыемствы, майстар-класы, адкрыццё іміджавага прыпынку грамадскага транспарту таксама чакаюць актыўных і крэатыўных на розных пляцоўках горада. Завершыцца Дзень моладзі гала-канцэртам з удзелам лепшых творчых калектываў і выканаўцаў, які пройдзе на той жа пляцоўцы ля КЗ «Віцебск» у 20.30.

Фестываль мастацтваў працягне здзіўляць і радаваць гасцей Віцебска. Аўтааматары ацэняць аўтаматафестываль Hot Weekend, дзе пройдуць спаборніцтвы па аўтагуку і выстава цюнінгаваных машын. Наведаць гэтае мерапрыемства можна ў комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі ў Мазурына.

Моцныя духам і целам зладзяць матчавую сустрэчу па боксе. Зборныя Беларусі і Расіі пазмагаюцца на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра ў 11.00. У гэты ж час адбудзецца прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў «Лялечнага квартала», трансляцыю якой будуць у прамым эфіры весці з міжнароднага прэс-цэнтра.

У 12.00 у Свята-Успенскім кафедральным саборы пройдзе свята харавой музыкі «Славянскі Дабравест».

У 13.00 у Беларускім тэатры «Лялька» прадстаўленне пакажа Мурманскі абласны тэатр лялек. Яны прывезлі на фестываль інтэрактыўны спектакль «Чырвоная Шапачка».

У 14.00 у музеі-сядзібе Іллі Рэпіна ў Здраўнёве прэзентуюць выставу «Дзве сядзібы».

Канцэрт харэаграфічнага мастацтва «Танца натхненне» ў 18.00 пройдзе ў КЗ «Віцебск». Гэта яшчэ адзін буйны праект дзён Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары». А ў Віцебскай абласной філармоніі ў той жа час адбудзецца выступленне Barcelona Guitar Trio and Dance.

Яркай і незабыўнай падзеяй фестывальнага дня стане першы тур XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск». У першым аддзяленні ўдзельнікі выканаюць славянскі хіт, а ў другім увагай публікі завалодае непараўнальная Ірына Дарафеева і госці яе канцэртнай праграмы.

Тэатральныя сустрэчы, гутаркі з зоркамі, фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», кірмашы, горад майстроў і шмат цікавых лакацый таксама чакаюць сёння гасцей фестывальнай сталіцы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.