Вы тут

Герой Беларусі Васіль Равяка адзначыў 75-гадовы юбілей


Віншаванні з 75-годдзем прымаў Герой Беларусі, старшыня СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Васіль Равяка.


«Сваё жыццё вы прысвяцілі рабоце ў гэтым калектыве, у гэтай гаспадарцы вы 48 гадоў, з невялікім перапынкам на работу ў апараце абкама партыі, Мастоўскага райкама партыі. Пасля зноў вярнуліся сюды і ўжо 28 гадоў нязменна кіруеце гаспадаркай. Самыя цёплыя словы віншавання прасіў перадаць кіраўнік дзяржавы вам за нястомную працу, за работу, якую вы зрабілі і працягваеце рабіць для краіны. Вы стварылі высокарэнтабельную, высокаэфектыўную вытворчасць і калектыў, дзе выраслі дзясяткі спецыялістаў, якія кіруюць цяпер іншымі гаспадаркамі. Ваш аграгарадок нязменна падтрымлівае традыцыі, закладзеныя яшчэ ў 1970-я гады, развівае сацыяльную сферу», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка, паведаміла БелТА. Пасля ён зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Нарадзіўшыся ў сям'і работнікаў сельскай гаспадаркі, я з самага ранняга дзяцінства чуў слова «Прагрэс» і чуў прозвішча Равяка. Заўсёды гэта гучала ў вельмі станоўчым ключы: гэта тыя людзі, у якіх трэба вучыцца, на якіх трэба раўняцца, і гэта гаспадарка, з якой трэба браць прыклад, — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. — Вы даказалі, што ў сельскай гаспадарцы можна працаваць эканамічна эфектыўна, зарабляць грошы, але пры гэтым не проста зарабляць, а ўкладаць гэтыя грошы ў людзей. І сапраўды, вы карыстаецеся заслужанай павагай сваіх работнікаў, гаспадарка па-ранейшаму з'яўляецца адным з флагманаў Гродзенскай вобласці».

Ад імя Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай павіншаваў Васіля Равяку старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч.

У сваю чаргу, Васіль Равяка падзякаваў гасцям за віншаванні і звярнуў увагу на тое, што развіццё гаспадаркі — заслуга цэлага калектыву. «Я ўдзячны за палітыку нашай дзяржавы ў сферы аграпрамысловага комплексу, — сказаў кіраўнік гаспадаркі. — Я магу меркаваць, наколькі Беларусь пайшла далёка. Нашу краіну сёння не пазнаць, гэта проста казка. Я вельмі рады, што ўсё маё жыццё склалася ў гэтай краіне».

Гаворачы аб поспехах СВК, Васіль Равяка адзначыў: «Ёсць элементы ўдачы. Але ўсе 28 гадоў, за выключэннем некалькіх дзён, я заўсёды быў незадаволены вынікамі сваёй працы (у будоўлі, уборцы). Вядома, я ўсіх напружваў. Але гэта, думаю, зрабіла сваю справу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.