Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам гандлёвай галіны з прафесійным святам


Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам гандлёвай галіны з прафесійным святам

Работнікам і ветэранам гандлёвай галіны Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам.

Гандлёвая галіна народнай гаспадаркі дынамічна развіваецца нават у няпростых эканамічных умовах. Дзякуючы вашай працы павялічваецца доля айчынных тавараў на паліцах крам, развіваецца інфраструктура, расце рознічны тавараабарот, укараняюцца лічбавыя тэхналогіі, новыя формы і метады абслугоўвання насельніцтва. Гэта наўпрост уплывае на ўзровень жыцця кожнага беларуса і ўмацоўвае меркаванне шматлікіх турыстаў аб нашай рэспубліцы як аб краіне ветлівай, прыгожай, зручнай для жыцця і вельмі гасціннай.

Як заўсёды, за высокімі дасягненнямі стаяць канкрэтныя людзі. Неацэнны практычны вопыт і прафесійны багаж ветэранаў гандлёвай сферы, якія заклалі традыцыі для маладога пакалення.

Перакананы, што вы і надалей будзеце добрасумленна працаваць, удасканальваць кампетэнцыі, падымаць прэстыж прафесіі, эфектыўна спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад вамі.

Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым добрым пачынанням і новым ідэям на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

30 ліпеня 2023 года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.