Вы тут

Снапкоў: Эканоміка выйшла на станоўчыя гадавыя тэмпы росту


Эканоміка выйшла на станоўчыя гадавыя тэмпы росту, пачынаючы з сакавіка 2023 года. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках працы эканомікі за першае паўгоддзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«З сакавіка эканоміка выйшла на станоўчыя гадавыя тэмпы росту. Па выніках першага паўгоддзя ВУП вырас на 2%, за чэрвень — на 7,1%. Для дасягнення ў бягучым годзе найважнейшага параметру па росце ВУП у 3,8% у другім паўгоддзі эканоміка павінна прырастаць тэмпамі не менш за 6% штомесяц. Для гэтага Міністэрствам, канцэрнам, выканкамам вызначаны задачы, якія забяспечваюць выхад на запланаваныя параметры», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, у першым паўгоддзі прамысловая вытворчасць вырасла на 6% да аналагічнага перыяду 2022 года і аднавілася да ўзроўню першага паўгоддзя 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.