Вы тут

Прыём грамадзян, прамая тэлефонная лінія і сустрэчы з працоўнымі калектывамі


11 жніўня з 10.00 да 13.00 намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Прыём пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, д. 47.

Асабісты прыём будзе весціся па папярэднім запісе па тэлефоне 8 (017) 328-53-24.

Запіс на прыём ажыццяўляецца таксама шляхам накіравання ў Савет Рэспублікі пісьмовага звароту па адрасе: 220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Алег Раманаў узяў удзел у сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Алег Раманаў азнаёміў прысутных з асноўнымі палажэннямі Статута і праграмай Беларускай партыі «Белая Русь», абазначыў задачы, якія з’яўляюцца ключавымі ў дзейнасці партыі. Таксама расказаў аб асноўных этапах фарміравання арганізацыйнай структуры партыі.
Падчас дыялогу ўдзельнікі сустрэчы задавалі пытанні парламентарыю таксама аб дзейнасці аднайменнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, аб акцыях і праектах, якія праводзяцца.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы № 14 г. Маладзечна Каліна Капуцкая правяла асабісты прыём грамадзян Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Заяўнікі звярнуліся да сенатара з рознымі пытаннямі: добраўпарадкаванне тэрыторыі каля «Сцяны Памяці» на вул. Валынца, аказанне дапамогі ў ацэнцы жылога фонду для наступнай змены ўласніка, добраўпарадкаванне месца рэалізацыі лішкаў сельгаспрадукцыі з асабістых прысядзібных участкаў на вул. Крынічная.

Усе звароты ўзятыя пад асабісты кантроль сенатара.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Гомельаблпрам» Аляксей Нявераў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян.

Да сенатара звярнуліся па пытаннях выканання правілаў гандлю, адсутнасці пэўнага медыцынскага прэпарату ў аптэчнай сетцы Гомеля, адсутнасці электронных інфармацыйных табло на прыпынках грамадскага транспарту (па вул. Інтэрнацыянальнай і прасп. Леніна ў Гомелі), а таксама са скаргай на няякаснае абслугоўванне пасажыраў у маршрутных таксі міжгародніх зносін.

«Усе агучаныя факты будуць дэталёва разгледжаны, па магчымасці акажам усебаковую дапамогу ў вырашэнні ўзнятых праблем, у тым ліку праз прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, кампетэнтных службовых асоб», — адзначыў Аляксей Нявераў.

Кожны са зваротаў узяты парламентарыем на асабісты кантроль. Ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны грамадзянам будуць дадзены пісьмовыя тлумачэнні.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.