Вы тут

Аляксандр Лукашэнка агучыў формулу для падтрымкі ў сельскай гаспадарцы


Укладзеныя ў развіццё сельскай гаспадаркі грошы павінны даваць аддачу, і дзяржава гатова падтрымліваць і дапамагаць тым, хто працуе эфектыўна. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні ў Аршанскім раёне сялянскай фермерскай гаспадаркі «Старт МС», перадае БелТА.


Далей трэба развіваць у рэгіёне сыравінную базу. Прэзідэнт гатовы прыняць у гэтым плане неабходныя дадатковыя рашэнні, але важна выбудоўваць перспектыву развіцця — уласная перапрацоўка, продажы прадукцыі, сетка крам. «Мы сыравінную зону вам забяспечым. Каб Вы сваё перапрацоўвалі самі і ад гэтага грошы атрымлівалі. Тут трэба крамы свае ствараць. Тут жа Расія побач», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

І такі падыход не толькі ў развіцці канкрэтнай гаспадаркі, але і ў цэлым па краіне. Пазычыць, дапамагчы з тэхналогіямі, арганізаваць працэс — калі ласка, паліва, угнаенні — купляй, колькі хочаш, у наяўнасці ўсё ёсць. «Мы сялу дапамагаем дай бог. І датацыі, і крэдыты, і авансаванне. Ніводная краіна так не дапамагае. Але павінна быць аддача», — падкрэсліў беларускі лідар.

Галоўнае — нават не вырабіць аб’ёмы прадукцыі, як гэта было раней, куды важней — выгадна гэта ўсё прадаць. «Мы будзем дапамагаць стратэгічна», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама звяртае ўвагу на яшчэ адзін немалаважны аспект — пажадана вырабляць эксклюзіўны тавар: «Проста малако ў алей ператварыць і высушыць, сыроватку ці яшчэ нешта — гэта мы ўжо прайшлі. Гэта трэба дзесьці рабіць, але мы прайшлі. Вы павінны на гэтым малым прадпрыемстве стварыць нешта такое, што людзі ў чарзе будуць стаяць за гэтым. А ніш свабодных дастаткова. Проста трэба варушыцца».

«Таму калі мы будзем бачыць у вас вынік, то будзем прыязджаць да вас, дапамагаць. І фінансава, і тэхніка, і ўсё астатняе. Таму, хто аддачу дае, чаму не дапамагчы. Вось адзіная формула», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.