Вы тут

Галоўчанка: Аб’ём фінансавання сацыяльнай сферы ў 2024 годзе павялічыцца на 12%


Аб’ём фінансавання сацыяльнай сферы ў 2024 годзе павялічыцца на 12%. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2024 год — у парадку сённяшняга пасяджэння Саўміна. «Бюджэт сфарміраваны зыходзячы з прагнознага сцэнарыя (тэмп росту ВУП — 103,8%), захавана яго сацыяльная накіраванасць. Аб’ём фінансавання сацыяльнай сферы павялічваецца на 12% да ацэнкі бягучага года. Амаль на Br1, 5 млрд вырастуць расходы на адукацыю, на Br1,2 млрд — на ахову здароўя. На 12,6% будуць павялічаны расходы на аплату працы ў бюджэтнай сферы. На выплату сацыяльных дапамог — на 14%, пенсій — на 16%», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, будзе аказана неабходная падтрымка ў субсідзіраванні будаўніцтва жылля для маладых і шматдзетных сем’яў і іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама інжынерна-транспартнай і іншай інфраструктуры да раёнаў забудовы. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана Br1, 7 млрд (106% да ацэнкі бягучага года).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.