Вы тут

Які ён, ваш ідэальны партнёр?


Прывабнасць, вядома, гэта яшчэ не гарантыя працяглых і шчаслівых адносін, і ўсё ж вельмі важна, каб каханы чалавек першапачаткова вас прыцягваў. Правільны выбар каханага чалавека залежыць ад таго, чаго вы чакаеце ад адносін — кахання, забаў або адчування стабільнасці. Вызначыце свае прыярытэты з дапамогай нашага тэсту, каб зрабіць правільны выбар.


Тэсты па малюнках — адзін са спосабаў праверыць і развіць сваю інтуіцыю і назіральнасць. Такія візуальныя псіхалагічныя тэсты нацэлены на нашу падсвядомасць: вам трэба разгледзець карцінку і выбраць, тое фота, якое больш за ўсіх вам падабаецца. Адна важная ўмова — не трэба доўга думаць: чым хутчэй вы прыміце рашэнне, тым дакладней будзе вынік. З дапамогай гэтага тэсту можна вызначыць кароткае апісанне вашай асобы. Даведайцеся пра што гаворыць ваш выбар.

Тыпаж 1. Вас падсвядома цягне да «мужчыны-бацьку», бо вы самі аддаеце перавагу ролю «жанчыны — дачкі», якая мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Вы бываеце супярэчлівая і нестабільная, бо вы ніколі не ведаеце, чаго менавіта хочаце. Калі мужчына надае вам недастаткова ўвагі, вы адчуваеце дыскамфорт, становіцеся капрызнай і нервовай, што, у сваю чаргу, ніяк не дапаможа вам палепшыць і стабілізаваць адносіны. Вы жадаеце адчуваць сябе жаданай і каханай, таму шукаеце партнёра, здольнага ўзяць на сябе ўсю адказнасць, а таксама вырашыць усе праблемы і задаволіць любыя, нават самыя недарэчныя жаданні. Іншымі словамі, вы імкнецеся быць як за каменнай сцяной. Вам патрэбны яго ўпэўненасць, надзейнасць і нават крыху аўтарытарызму, каб выбудаваць моцныя адносіны, бо вы з радасцю станеце падпарадкоўвацца, прагінацца.

Тыпаж 2. Калі вы выбралі «мужчыну-сына», вы з немалой верагоднасцю з’яўляецеся «жанчынай-маці», якая лічыць сваёй ключавой місіяй быць неабходнай заўсёды і для ўсіх, а таксама максімальна незаменнай для партнёра. Вы ўсю сябе аддаяце сваім блізкім, якія (і вы ў гэтым сапраўды ўпэўненыя) нібыта не змогуць выжыць без вашага бязмежнага клопату. За вашай самаахвярнасцю хаваецца падсвядомае імкненне падпарадкаваць сабе навакольных і стаць для іх абсалютным аўтарытэтам. Такім чынам, вашым абраннікам можа стаць той мужчына, які беспярэчна прыме вашу дамінуючую ролю ў сям’і. Гэта тыповы «мужчына-дзіця», які марыць аб «матулі», з грудзьмі, якая абараняе і нават засцерагае яго ад усіх непрыемнасцяў. А яшчэ «жанчынай-маці» можа скарыстацца маніпулятар, бо ён з радасцю прыме яе клопат і стане атрымліваць з гэтага выгаду для сябе.

Тыпаж 3. Вы самадастатковая і ўстойлівая лэдзі са сваім пунктам гледжання, і ва ўсіх сітуацыях вы самі прымаеце рашэнне, таму вам больш за ўсё падыходзіць «самастойны мужчына». Патэнцыйныя партнёры ўспрымаюць вас як вельмі цікавую, прыцягальную, але некалькі сцервозную даму. Большасць абраннікаў проста не могуць адпавядаць вам, бо яны не гатовыя і не жадаюць даваць сваёй другой палове шмат свабоды. Яны ўсё ж аддаюць перавагу адносінам, дзе яны будуць галоўнымі. Вам патрэбны максімальна незалежныя адносіны, у якіх паважаюць асабісты час і прастор, а гэта магчыма толькі з разумным партнёрам, які здольны падзяляць вашы погляды.

Тыпаж 4. Вы «жанчына-сястра», і вам прасцей, лягчэй і зручней з «мужчынам-братам», які з радасцю будзе дзяліцца з вамі ўсімі сваімі радасцямі і смуткамі. Вы робіце акцэнт на агульных інтарэсах і ўзаемаразуменні з партнёрам і хочаце праводзіць з ім шмат часу. Вы хочаце стаць для яго лепшым і незаменным сябрам, заўсёды гатовым, даваць парады і імчацца на дапамогу. Ад яго чакаеце аналагічнай падтрымкі, але ў меншай ступені. Вы ўмееце слухаць і чуць, ставіцца з разуменнем і любіце даваць парады. Галоўны ваш козыр — выдатнае пачуццё гумару, якое дапамагае жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця.

Ваша задача — знайсці таго, хто будзе здольны даваць вам сумленную, але карэктную зваротную сувязь, каб вы маглі расці і развівацца, і хто будзе гатовы чуць крытыку ў свой адрас;

Шукайце таго, хто будзе з вамі ў кантакце — фізічным, інтэлектуальным і эмацыйным. Такі чалавек не прымусіць вас думаць, што ён меў на ўвазе. Вам не давядзецца ламаць галаву над тым, што ж усё ж такі паміж вамі адбываецца. Усё будзе вельмі празрыста і зразумела;

У доўгатэрміновых адносінах вельмі важна, каб вы з партнёрам прымалі і любілі адзін аднаго такімі, якія вы ёсць, не спадзяючыся, што чалавек побач аднойчы зменіцца; 

Бывае так: чалавек глядзіць на вас — і ўсё зразумела без слоў: тое, што ён вас любіць, што ён на вашым баку. Да гэтага і варта імкнуцца.

Алена ШАЎЧЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.