Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў усебакова павышаць боегатоўнасць арміі у ходзе інспекцыі вайсковай групы, дыслакаванай на паўночным усходзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сі Цзіньпін, які таксама з’яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, звярнуўся з такім заклікам падчас інспекцыі 78-й армейскай групы. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі асабістага складу армейскай групы і высока ацаніў дзеянні вайскоўцаў і супрацоўнікаў ўзброенай паліцыі, у прыватнасці, іх аператыўны і мужны ўдзел у ліквідацыі наступстваў паводак у паўночных і паўночна-ўсходніх рэгіёнах краіны.
Сі Цзіньпін заклікаў павысіць якасць і ўзровень падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў, актывізаваць навучанне ў ключавых і складаных дысцыплінах, і тым самым сфарміраваць новыя баявыя магчымасці.
Кітайскі лідар таксама падкрэсліў важнасць умацавання партыйнага будаўніцтва, падтрымання высокага ўзроўню цэнтралізаванасці і унифікаванасці ўзброеных сіл, а таксама забеспячэння іх стабільнасці і бяспекі.
У адпаведных мерапрыемствах прынялі ўдзел Чжан Юся і іншыя высокапастаўленыя ваенныя афіцэры.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».