Вы тут

«У беларуска-іранскага супрацоўніцтва вялікая будучыня»


Падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзай Санеі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што Беларусь заўсёды гатовая падтрымаць гэтую краіну як у супрацоўніцтве, так і на ўсіх міжнародных пляцоўках і арганізацыях.


«Такія дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі склаліся дзякуючы, вядома, тым добрым, канструктыўным адносінам, якія ёсць паміж прэзідэнтамі нашых краін, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Наш Прэзідэнт быў не аднойчы ў Іране. Гэта сведчанне таго, што ў нашых краін вялікая будучыня і мы накіраваныя на канструктыўнае супрацоўніцтва. У сакавіку 2023 года Аляксандр Рыгоравіч у чарговы раз наведваў Іран, дзе даў высокую ацэнку нашаму супрацоўніцтву. Узаемадзейнічаюць нашы ўрады, рыхтуюцца ўзаемныя візіты прэм'ер-міністраў нашых краін».

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на супрацоўніцтве дзвюх краін у эканоміцы. «Мы з вамі — як Беларусь, так і Іран — жывём у часы санкцый, — удакладніла спікер. — І падтрымка адзін аднаго для нас вельмі важная. Для нас, мы дакладна разумеем, гэта тая сітуацыя, у якой можна спакойна жыць, і не проста жыць, а развівацца. Гэта акно магчымасцяў, і таму цяпер наша краіна актыўна працуе па ўсіх кірунках для таго, каб наш народ не адчуў на сабе санкцыйнага ўздзеяння. Эканоміка расце, прадпрыемствы працуюць і таму для нас той узровень тавараабароту, які склаўся, — $100 млн, мы разумеем, што гэта не мяжа для нашага супрацоўніцтва».

Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі і Ірана развіваецца вельмі плённа, заявіла Наталля Качанава. «Працуюць групы дружбы, якія актыўна супрацоўнічаюць не толькі ў рамках узаемных візітаў, але і праводзячы мерапрыемствы ў рэжыме анлайн. Таму наша ўзаемадзеянне павінна працягвацца менавіта ў такім рэчышчы», — сказала яна.

У цяперашняй сітуацыі ў свеце роля парламентарыяў узрастае кратна, адзначыла спікер. «Беларусь — міралюбная краіна. Ад нас ніколі не зыходзіла і не будзе зыходзіць агрэсія, таму што мы вельмі глыбока разумеем цану міру, ведаем, што такое вайна. Мы павінны рабіць усё для таго, каб данесці праўду аб нашай краіне, аб нашых узаемаадносінах. І вядома, гэта ключавое, на што сёння павінна быць нацэлена ўвага ўсіх парламентарыяў. Для таго каб захаваць мір і спакой», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі.

Яна выказала ўпэўненасць, што пасол пабывае на беларускіх прадпрыемствах, у рэгіёнах, азнаёміцца з прадукцыяй беларускай вытворчасці. «Мы адназначна знойдзем новыя пункты ўзаемадзеяння ў эканоміцы нашых краін», — рэзюмавала спікер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.