Вы тут

Што неабхода бібліятэцы, каб функцыянаваць у сучасных рэаліях?


Парадку 40 мільёнаў дакументаў сёння захоўваецца ў бібліятэках па ўсёй краіне. Бібліятэка для сучаснага чалавека — не проста месца, дзе можна ўзяць кнігу, а ўстанова з вялікай палітрай прапаноў. Але ці дастаткова гэтага культурнай установе, каб функцыянаваць у сучасных рэаліях? Чым варта прывабліваць сваіх наведвальнікаў? Гэтыя і шэраг іншых пытанняў абмеркавалі на сустрэчы прадстаўнікоў бібліятэчнай галіны з журналістамі.


Фота: pexels.com

— Бібліятэкі на сёння ўжо зусім іншыя ўстановы ў параўнанні з тымі, якімі мы звыклі іх бачыць 10–20 гадоў таму. Сучасная бібліятэка — не толькі пункт выдачы кніг, а гэта паўнавартасная сацыякультурная ўстанова, дзе акрамя «жывой» кнігі ёсць яшчэ і электронныя рэсурсы, комплекс паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву, — заўважыла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч. — Часта чую пытанне, ці патрэбны нам бібліятэкі? І адказ тут адназначны: бібіліятэкі важныя, і ў век лічбавых тэхналогій усё роўна застаюцца месцам прыцягнення і збору людзей, дзе кожны можа знайсці тыя кантакты, якія неабходныя ў сучасных рэаліях.

Прадстаўнік міністэрства таксама адзначыла, што ў краіне вельмі ўважлівае стаўленне да пытання рэарганізацыі ці закрыцця ўстаноў культуры. А калі такое ўсё ж здараецца, то больш пільная ўвага ўжо надаецца абнаўленню, напрыклад, транспартных сродкаў, якія задзейнічаны як бібліёбусы, што дастаўляюць літаратуру ў маланаселеныя пункты. Яшчэ для аматараў чытання існуе сёння варыянт нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Ён прадугледжвае дастаўку кніг па запыце ці адкрыццё пукту кнігавыдачы, які працуе, напрыклад, у сельсаветах па пэўным графіку. Такім чынам разглядаюцца тыя шляхі дастаўкі кніг карыстальніку, якія робяць дадзеную сферу паслуг даступнай кожнаму па яго запытах.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін распавёў, як дзейнічае і развіваецца ў адпаведнасці з часам і яго тэндэнцыямі найбуйнейшая скарбніца кніжнай культуры нашай краіны.

— У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца 10,5 мільёна дакументаў. І мы ўваходзім у лік найбуйнейшых бібліятэк постсавецкай прасторы. Галоўнае — наш чытач. 80% — гэта маладыя людзі, 63% — тыя, хто атрымлівае адукацыю альбо павышае яе. Што цікава, вялікая колькасць людзей, якія вочна наведваюць чытальныя залы. Але 62% карыстаюцца паслугамі бібліятэкі (нашымі базамі даных, віртуальнай чытальнай залай) дыстанцыйна. І ў сувязі з гэтым, разам з працай, якая працягваецца, з кнігай друкаванай, рукапіснай, старадрукамі, развіваюцца таксама і электронныя паслугі. Іх становіцца ўсё больш. Цяпер у нас заключаны дагаворы з больш чым сарака арганізацыямі, якія аказваюць такія паслугі. І нават, нягледзячы на санкцыйны ціск, які аказваецца і на сферу культуры, мы працягваем захоўваць кантакты і з нашымі заходнімі калегамі. Мы атрымліваем запрашэнні аб удзеле нашых вучоных, спецыялістаў у міжнародных мерапрыемствах, — адзначыў Вадзім Гігін. — На сёння ў нас толькі ў электроннай бібліятэцы 688 тысяч алічбаваных дакументаў, якія ёсць у доступе ў віртуальнай чытальнай зале. Ідзе праца па стварэнні рэспубліканскай нацыянальнай электроннай бібліятэкі, дзе будуць аб’яднаны рэсурсы ўсёй краіны.

У найбліжэйшы час у сценах Нацыянальнай бібліятэкі прэзентуюць Псалтыр рыфматворную Сімяона Полацкага. Гэтая кніга з’яўляецца вершаваным перакладам псалмоў, створаная ў 1678 годзе і аддрукаваная ў 1680 годзе ў маскоўскай друкарні, якая была створана тады спецыялістамі з беларускіх земляў. У год, калі пачынаем адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, важным здабыткам для фондаў з’яўляюцца чырвонаармейскія баявыя лісткі. Яшчэ адным набыткам для Нацыянальнай бібліятэкі стаў поўны камплект «Гродзенскіх губернскіх ведамасцей» (ХІХ ст.). Знаёмства з выданнем дазволіць наведвальнікам прасачыць, чым жыла наша краіна ў той перыяд.

Акрамя гэтага ў сценах «нацыяналкі» ў найбліжэйшы час плануецца правядзенне шэрагу дыялогавых пляцовак: 12 кастрычніка пройдзе беларуска-расійскі форум «Гісторыя для будучыні», а 21–22 кастрычніка адбудзецца традыцыйны міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры». Таксама адбылося абнаўленне і ў экскурсійнай праграме, і цяпер наведвальнікі НББ маюць магчымасць трапіць у святая святых — у яе кнігасховішча.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Каб не абязлюдзелі астравы духоўнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.