Вы тут

Анестэзіёлагі, рэаніматолагі, дыягносты. Якіх спецыялістаў не хапае ў рэгіёнах


Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Калюпанава ў праекце БелТА «Краіна гаворыць» распавяла, якіх лекараў не хапае ў рэгіёнах.


Фота: pexels.com

«Мы вылучаем так званы топ-5 урачоў-спецыялістаў, якія знаходзяцца ў нас на кантролі. Гэта ў першую чаргу ўрачы анестэзіёлагі і рэаніматолагі. У гэтым годзе мы размеркавалі 83% патрэбы, гэта значыць прыбыццё маладых спецыялістаў дазволіць закрыць гэтую нішу. Таксама гэта ўрачы дыягнастычнага профілю. Мы бачым развіццё рэгіёнаў, і ўжо ў кожным рэгіянальным цэнтры маюцца высакакласныя МРТ, КТ, ультрагукавыя апараты высокага класа. Безумоўна, гэта патрабуе прытоку і медычных кадраў. Акрамя таго, у гэтай катэгорыі і стаматолагі. Справа ў тым, што шэсць гадоў таму ў нас было скарачэнне прыёму на гэтую спецыяльнасць, бо быў зроблены ўпор на паступленне на платнай аснове, таму цяпер у нас ідуць маленькія выпускі ў першую чаргу на бюджэце. Вось летась мы размеркавалі невялікую колькасць бюджэтнікаў», — распавяла Вольга Калюпанава.

Паводле яе слоў, замацоўвальнасць маладых медыкаў на працоўных месцах складае 79,5%. «Тут больш іх адток ідзе не столькі за межы краіны, таму што яны хочуць раней, чым трэба, перайсці ў прыватныя цэнтры. Гэты сектар забірае асабліва спецыялістаў стаматалогіі і дыягнастычнага профілю. Таксама гэта нашы рэспубліканскія цэнтры, куды мы стараемся не размяркоўваць моладзь, таму што ў гэтых установах самы высокі — чацвёрты — узровень аказання медыцынскай дапамогі і туды павінны ісці спецыялісты з вопытам, якія валодаюць ужо нейкімі хаця б першапачатковымі навыкамі. Таму маладыя спецыялісты, адпрацаваўшы два гады, асабліва мэтавікі, могуць ставіць пытанне аб тым, каб пакрыць сродкі за вучобу і паехаць у сталіцу», — адзначыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.