Вы тут

Амаль 92 працэнты законаў Беларусі прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй


Амаль 92 працэнты законаў Беларусі прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Аб гэтым заявіла ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


«Савет Рэспублікі вельмі сур’ёзна працуе па ўсіх напрамках. Для нас, вядома, вельмі важна работа над законапраектамі. За мінулы перыяд мы разгледзелі 305 нарматыўных прававых актаў, законапраектаў (за гэты год больш за 100). У нас практычна 92 працэнты законаў прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй», — адзначыла Наталля Качанава.

Размаўляючы пазней з журналістамі, старшыня Савета Рэспублікі ўдакладніла, што ў хуткім часе гэта работа будзе завершана. «Засталося некалькі законапраектаў. У бліжэйшы час яны будуць прыняты. Мы гэту работу завершым у адпаведнасці з тымі тэрмінамі, якія былі вызначаны», — падкрэсліла яна.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава таксама абмеркавалі экспертна-кансультатыўную работу Савета Рэспублікі. Экспертны савет пры верхняй палаце парламента з’яўляецца своеасаблівым «прававым фільтрам», які забяспечвае ўсебаковы разгляд праектаў важнейшых нарматыўных прававых актаў і ацэнку наступстваў іх прыняцця. За ўвесь перыяд яго работы (з чэрвеня 2021 года) праведзена 108 пасяджэнняў, на іх разгледжана 225 дакументаў, з якіх падтрымана 65 (28,9 працэнта). Па 160 дакументах унесены заўвагі (71,1 працэнта), у тым ліку адхілена 13 дакументаў.

У пасяджэннях савета прымаюць удзел кіраўнікі рэгіёнаў, мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Маладзёжнага парламента, бізнес-супольнасці, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, навуковых і аналітычных структур, спецыялісты-практыкі, грамадзяне.

Экспертна-кансультатыўны савет разглядае актуальныя аспекты развіцця заканадаўства і выпрацоўвае прапановы па яго далейшым удасканаленні.

«Гэта эфектыўныя структуры. Для нас вельмі важна работа з людзьмі, вызначэнне найбольш актуальных пытанняў. А дзесьці трэба ўрэгуляваць і заканадаўства. Таму мы актыўна працуем над разглядам нарматыўных прававых актаў, — сказала журналістам Наталля Качанава. — У рабоце экспертнага савета могуць прымаць удзел нават проста жыхары нашай краіны, якія часам са сваімі ініцыятывамі, прапановамі звяртаюцца да нас. І мы разумеем, што гэты чалавек вельмі паглыблены ў праблему. Калі мы разглядаем пытанне на экспертным савеце, мы з вялікай радасцю запрашаем усіх, хто мае дачыненне да разгляду дадзенай тэматыкі».

Асноватворны напрамак дзейнасці Савета Рэспублікі — работа з насельніцтвам. У сесіённы перыяд сенатары правялі больш за 200 прамых тэлефонных ліній, 360 асабістых прыёмаў грамадзян, прычым амаль палова з іх — выязныя. Разгледжана 6 тыс. зваротаў (у параўнанні з 2022 годам іх колькасць павялічылася на 6 працэнтаў). Прадоўжылася практыка адзіных дзён прыёмаў, якія са 100-працэнтным ахопам раёнаў адбыліся ў Мінскай і Брэсцкай абласцях і Мінску.

«Мы бачым, якія праблемы ёсць у людзей, якія ідуць да сенатараў, членаў Савета Рэспублікі для таго, каб агучыць сваю праблему. Ёсць і прапановы, якія датычацца заканатворчай дзейнасці. Для нас гэта асабліва важна. І вядома, дапамагчы людзям мы абавязаны — гэта наша задача», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.