Вы тут

Колькасць карыстальнікаў HarmonyOS 4 перавысіла 60 мільёнаў


Больш за 60 мільёнаў чалавек выкарыстоўваюць аперацыйную сістэму HarmonyOS 4, распрацаваную кітайскім тэлекамунікацыйным гігантам Huawei. Пра гэта паведамілі ў кампаніi, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Штодня колькасць новых карыстальнікаў узрастае прыкладна на 1,2 мільёна», — адзначыў выканаўчы дырэктар кампаніі, генеральны дырэктар падраздзялення спажывецкага бізнесу Юй Чэндун падчас прэзентацыі, якая адбылася ў горадзе Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай). HarmonyOS, таксама вядомая як «Хунмэн», уяўляе сабой аперацыйную сістэму з адкрытым зыходным кодам, прызначаную для выкарыстання ў розных мэтах і на розных прыладах і абсталяванні, уключаючы інтэлектуальныя экраны, планшэты, партатыўныя прылады і аўтамабілі. Як вядома, аперацыйная сістэма была запушчана ў жніўні 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.