Вы тут

У Беларусі ўдасканалены парадак ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі


У Беларусі ўдасканалены парадак ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі на наяўнасць прыкмет экстрэмізму. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 17 кастрычніка 2023 года № 688 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» прадугледжана ўнясенне змяненняў у шэраг пастаноў урада. У прыватнасці, змены закранулі і пастановы Савета Міністраў ад 12 кастрычніка 2021 года № 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».

Прадугледжваецца стварэнне Мінскай гарадской камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праявы экстрэмізму па аналогіі з адпаведнымі камісіямі пры абласных выканаўчых камітэтах.

Акрамя таго, удасканалены парадак правядзення ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці альбо адсутнасці ў іх прыкмет праявы экстрэмізму. Таксама вызначаны парадак ацэнкі друкаваных выданняў на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, і парадак разгляду скаргаў на заключэнні камісій.

У дакуменце таксама адзначаецца, што пашыраецца кампетэнцыя Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.