Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада склалі $8,147 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2023 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,1471 млрд у эквіваленце. Адпаведная інфармацыя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


За кастрычнік 2023 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $221,1 млн (на 2,8%) пасля зніжэння ў верасні на $66,2 млн (на 0,8%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лістапада гэтага года склаў $3,3312 млрд, павялічыўшыся за кастрычнік на $0,5 млн (на 0,015%), аб’ём манетарнага золата — $3,456 млрд, павялічыўшыся на $217,9 млн (на 6,7%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на 1 студзеня 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.