Вы тут

Лукашэнка: будзе зроблена ўсё, каб самалёты беларускай вытворчасці хутчэй падняліся ў неба


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў грамадзянскай авіяцыі з прафесійным святам і 90-годдзем грамадзянскай авіяцыі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Беларуская авіяцыйная галіна сёння — выдатна арганізаваная структура, якая валодае вялікім навукова-тэхнічным патэнцыялам, пастаянна ўдасканальваецца і вырашае сур’ёзныя шматпланавыя задачы. Ажыццяўляецца перавозка пасажыраў і грузаў, працуюць паветраныя гавані. Створаны і паспяхова развіваюцца сучасныя вытворчыя пляцоўкі, дзе асвоены тэхнічнае абслугоўванне і рамонт любых савецкіх, расійскіх і замежных самалётаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўсё гэта стала магчымым дзякуючы высокай кваліфікацыі працаўнікоў галіны — сапраўдных спецыялістаў, закаханых у неба і сваю прафесію. Асаблівыя словы ўдзячнасці прэзідэнт адрасаваў ветэранам: «Вашы вопыт і імкненне да новага дазволілі рэалізаваць самыя смелыя праекты».

«Перакананы, і надалей будзе зроблена ўсё магчымае, каб амбіцыйныя планы па развіцці грамадзянскай авіяцыі ў рэспубліцы ўвасобіліся ў жыццё і самалёты беларускай вытворчасці як можна хутчэй падняліся ў неба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам, ветэранам грамадзянскай авіяцыі і іх сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту і бясхмарнага шчасця.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.