Вы тут

Брэнд «Зроблена ў Беларусі» заваёўвае прызнанне ўдзельнікаў выставы імпарту ў Шанхаі


Беларусь з’яўляецца адной з тых краін, якія славяцца якасцю сваёй прадукцыі і ўзроўнем развіцця прамысловасці, і беларускія вытворцы з радасцю дзеляцца з усім светам вынікамі сваёй руплівай працы. Рэспубліка Беларусь штогод прадстаўляе экспартны патэнцыял краіны на Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА ў Шанхаі. На VI імпартнай выставе шырока прадстаўлены харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя, навукова-тэхнічныя дасягненні і інавацыйныя распрацоўкі нафтахімічнай і прамысловай сфер, адукацыйныя, лагістычныя і іншыя паслугі, а таксама спажывецкія тавары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На стэндзе брэнда «Зроблена ў Беларусі» (Made in Belarus) у выставачным павільёне спажывецкіх тавараў у гэтым годзе прадстаўлены тры прадпрыемствы, адно з якіх, Аршанскі льнакамбінат, — даўні сябар Кітайскага міжнароднага імпартнай ЭКСПА. Па словах Ігара Яшчанка, намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Аршанскага льнакамбіната, на сённяшні дзень іх прадпрыемства з’яўляецца найбуйнейшым у свеце камбінатам поўнага закончанага цыклу па вытворчасці льняных тканін фармату «ад поля да прылаўка». На прадпрыемстве праходзіць перапрацоўка валакна, выпрацоўка нітак і тканін, а таксама стварэнне гатовых вырабаў — хатняга тэкстылю і адзення.

Аршанскі льнакамбінат прымае ўдзел у імпартным ЭКСПА ў трэці раз і добра ведае кітайскага спажыўца. «На кітайскім рынку свая спецыфіка адчувалася заўсёды, таму што рынак перанасычаны вытворцамі рознага тэкстылю ад бюджэтнага да высокапрэміяльнага. Кітайскія спажыўцы умеюць выбіраць. У іх ёсць свае каляровыя і фактурныя перавагі, гэтыя асаблівасці мы ўлічваем у продажах», — адзначыў Ігар Яшчанка. Ён заўважыў, што з кожным годам Кітайская міжнародная выстава імпартных тавараў становіцца больш магутнай, і ўсё большая колькасць краін і кампаній імкнуцца прыняць у ёй удзел. «На сённяшні момант у нас вельмі добры тэмп росту па продажах у Кітай, больш за 4 мільёны долараў, і я думаю, што ў пэўнай перспектыве кітайскі рынак будзе для нас адным з асноўных», — падкрэсліў Ігар Яшчанка.

Акрамя знакамітага беларускага лёну на імпартным ЭКСПА ў Шанхаі прадстаўлены не менш знакамітыя беларускія ўгнаенні, якія карыстаюцца шырокім попытам на кітайскім рынку. Яны дапамагаюць мясцовым фермерам павышаць якасць глебы і вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю.

Начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі тарфяной прадукцыі Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» Сяргей Дзмітрыеў адзначыў, што прадпрыемствы іх аб’яднання ўпершыню прымаюць удзел у імпартным ЭКСПА. «Мы прывезлі пробы прадукцыі і ўбачылі, што гэта цікава кітайцам. Сёння ў нас быў фермер з паўночнай часткі Кітая, які вырошчвае розныя лекавыя травы. Глеба ў яго рэгіёне шчолачная, змяшчае занадта шмат соляў кальцыя і дрэнна прапускае вільгаць. За рашэннем праблемы ён звярнуўся да нас», — падзяліўся з карэспандэнтам «Жэньміньван» Сяргей Дзмітрыеў.

Па яго меркаваннні, Кітай — адна з наймацнейшых эканомік свету і велізарны рынак, у якога касмічны патэнцыял, менавіта таму шмат хто хоча сюды патрапіць. «У гэтым годзе ў Кітай мы паставілі 1,5 тысячы тон торфу і хочам нарошчваць аб’ёмы, па магчымасці ў разы. Мы сябруем краінамі, і на выставе мы будзем рады атрымаць станоўчую рэакцыю і будзем імкнуцца развіваць нашы далейшыя адносіны», — заключыў Сяргей Дзмітрыеў.

Сярод новых удзельнікаў імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі — беларускі дызайн-цэнтр GNL. Ірына Козырава, начальнік упраўлення па вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з натуральнага футра кампаніі, адзначыла значнасць і ўзровень арганізацыі мерапрыемства: «Мы ўражаныя і маштабамі, і падыходам, і тым, наколькі цікавая гэтая выстава для ўсяго свету. Мы ганарымся тым, што нам удалося трапіць на яе, і мы прымаем у ёй удзел разам з досыць вядомымі кампаніямі. Гэта наш першы вопыт, і па выніках мы будзем распрацоўваць і прымаць маркетынгавыя праграмы менавіта для кітайскага рынку».
Як вядома, VI Кітайскае міжнароднае імпартнае ЭКСПА (CIIE, China International Import Expo) праходзіць з 5 па 10 лістапада ва ўсходне-кітайскім мегаполісе Шанхай, тут сабраліся ўдзельнікі са 154 краін, рэгіёнаў і міжнародных арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.