Прамысловы кластар галіны аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) з’явіцца ў горадзе Хэфэй, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Аньхой на ўсходзе Кітая. Аб гэтым заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мяркуецца, што гадавы даход кластара да 2027 года перавысіць трыльён юаняў (каля 140 мільярдаў долараў). У апошнія гады ў Хэфэі назіралася хуткае развіццё вытворчасці NEV-аўтамабіляў. У горадзе адкрылася каля ста адпаведных прамысловых прадпрыемстваў.
У першай палове гэтага года дабаўленая вартасць у сектары аўтамабілебудавання ў Хэфэі ўзрасла больш чым на 130 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Па выніках сямі месяцаў аб’ём вытворчасці NEV дасягнуў 370 тысяч аўтамабіляў, павялічыўшыся амаль на 400 працэнтаў у гадавым вылічэнні.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».