Вы тут

Міжнародны вектар дзейнасці пад увагай сенатараў


16–17 лістапада парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай прыме ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД у Бішкеку.


Фота: БелТА

У складзе беларускай дэлегацыі — члены Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў, Дзмітрый Варанюк і Дзмітрый Дзямідаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валянціна Ражанец і Валянцін Семяняка. У мерапрыемствах у вочным фармаце таксама прымуць удзел кіраўнікі і члены парламенцкіх дэлегацый краін — удзельніц МПА СНД, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый, вучоныя і эксперты.

16 лістапада ў Дзяржаўнай рэзідэнцыі Ала-Арча пройдзе пасяджэнне Савета МПА СНД. Плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў парадку дня, падвядзенне вынікаў праведзеных у 2023 годзе мерапрыемстваў, давядзенне інфармацыі аб маніторынгу выбарчых кампаній на прасторы СНД. 

У гэты ж дзень адбудуцца пасяджэнні пастаянных камісій МПА СНД па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве і па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека; Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі СНД. Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Жагорку Кенеша Кыргызскай Рэспублікі.

17 лістапада ў Дзяржаўнай рэзідэнцыі Ала-Арча адбудзецца 56-е пленарнае пасяджэнне МПА СНД. Асобная ўвага будзе ўдзелена ролі рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін у СНД. Парламентарыі таксама плануюць разгледзець шэраг мадэльных законапраектаў у сферы экалогіі, бяспекі і права. З удзелам парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь пройдзе Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.


На палях Бакінскага форуму па ўстойлівым развіцці адбылася сустрэча намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Валерыя Бельскага з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі, старшынёй Нацыянальнага каардынацыйнага савета па ўстойлівым развіцці Алі Ахмедавым.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні далейшага развіцця двухбаковых адносін у эканамічнай і гуманітарнай сферах. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб кроках па забеспячэнні ўстойлівага развіцця з улікам нацыянальнай спецыфікі.

Дасягнута дамоўленасць аб узаемнай падтрымцы на міжнародных пляцоўках у кантэксце дасягнення ЦУР.


Члены Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, Таццяна Рунец, Алена Зяблікава і Марына Ільіна ў рэжыме відэаканферэнц-сувязі прынялі ўдзел у пасяджэнні рабочых груп па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан.

Парламентарыі абмяняліся вопытам заканадаўчага забеспячэння рэформ, абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, лічбавізацыі і інш. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама перспектыўныя кірункі партнёрства ў галіне навукі і адукацыі.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.