Вы тут

Лідары краін АДКБ падпісалі пакет дакументаў па выніках саміту ў Мінску


Лідары краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы падпісалі пакет дакументаў паводле вынікаў саміту ў Мінску, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

На падпісанне было вынесена 15 дакументаў. «Усе пытанні разгледжаны і адобраны ў ходзе пасяджэнняў статутных органаў АДКБ і гатовы да падпісання», — сказаў на пленарным пасяджэнні генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў.

Падпісана дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прызначаная падкрэсліць асноўныя прынцыпы дзейнасці Арганізацыі. У дакуменце выказана пазіцыя АДКБ па актуальных праблемах міжнароднай бяспекі.

Прынята таксама рашэнне аб мерах па развіцці сістэмы крызіснага рэагавання АДКБ. У новай рэдакцыі зацверджана палажэнне аб парадку рэагавання АДКБ на крызісныя сітуацыі і аб парадку прыняцця і рэалізацыі калектыўных рашэнняў на прымяненне сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ.

Яшчэ адным рашэннем СКБ зацверджана палажэнне аб аб’яднаным прэс-цэнтры АДКБ.

Падпісаны рашэнні па шэрагу кадравых пытанняў. Так, на пасаду начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ назначаны прадстаўнік Расіі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў. Таксама прынята рашэнне аб размеркаванні квотных пасад у Арганізацыі на наступны трохгадовы перыяд.

У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці рабочых органаў Арганізацыі пры вырашэнні бягучых і нядаўна пастаўленых задач унесены змяненні ў структуру Аб’яднанага штаба.

Кіраўнікі дзяржаў таксама разгледзелі пытанні, якія датычацца ўмацавання і развіцця ваеннага супрацоўніцтва АДКБ, бюджэту Арганізацыі.

Вырашана, што старшынства ў АДКБ пераходзіць ад Беларусі да Казахстана з 1 студзеня 2024 года. На пашыраным пасяджэнні саміту Прэзідэнт Казахстана прадставіў інфармацыю па прыярытэтах у перыяд старшынства казахстанскага боку.

Чарговая сесія СКБ пройдзе ў чацвёртым квартале 2024 года ў Астане.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.