Вы тут

Дзень беларускага кіно — на «Беларусь 3»


У нядзелю 17 снежня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць беларускія кінематаграфісты. Менавіта ў гэты дзень у 1924 годзе пачалася амаль векавая гісторыя айчыннага кінамастацтва. Спецыяльна да святочнай даты эфір тэлеканала «Беларусь 3» напоўніцца гульнявымі і анімацыйнымі стужкамі, дакументальнымі фільмамі.


Адкрые тэматычны эфір на сацыякультурным канале ў 7.30 тэлепрэм’ера для самых маленькіх — анімацыйная стужка «Тошка і яго сябры. Дапоўненая рэальнасць. Перазагрузка. Версія 1.2» (Беларусьфільм, 2023). На гэтым прыемнасці не скончацца. У вячэрнім эфіры ў 21.05 — прэм’ера дакументальнага фільма рэжысёра Ігара Бышнёва «Краіна выратаванага волата» (Беларусьфільм, 2023), прысвечанага беларускаму зубру. Гэта гісторыя пра доўгую і карпатлівую працу па адраджэнні віду ў нашай краіне.

Дакументальны фільм прадзюсара і рэжысёра Сяргея Кацьера «Зямное прыцягненне Івана Міско» (Белтэлерадыёкампанія, 2023), які раскрые вобраз выдатнага скульптара на фоне яго зносін з касманаўтамі і дзеячамі мастацтва, будзе паказаны днём у 15.25. Увечары ў 21.55 на «Беларусь 3» пакажуць гістарычную драму «На другім беразе» (Беларусьфільм, 2023), дзеянне якой адбываецца ў 1925 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў той перыяд знаходзілася пад уладай палякаў.

Знаўцаў якаснага кіно ў святочны дзень на культурнай кнопцы чакае падборка класічных ігравых стужак вытворчасці Нацыянальнай кінастудыіі «Беларусьфільм» — «Хто смяецца апошнім» (1954), «Дрэвы на асфальце» (1984), «Юрка — сын камандзіра» (1984), «Міравы хлопец» (1971), «Белыя росы» (1983).

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.