Вы тут

Працягласць хуткасных аўтамагістраляў у Кітаі дасягнула 177 тысяч кіламетраў


Да канца 2022 года агульная працягласць хуткасных аўтамагістраляў Кітая, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, дасягнула 177 тысяч кіламетраў. Гэта дазволіла краіне заняць па гэтым паказчыку першае месца ў свеце, паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па стане на канец мінулага года агульная працягласць аўтамабільных дарог Кітая дасягнула 5, 35 мільёна кіламетраў. Прырост паказчыка за апошнія 10 гадоў склаў 1,12 млн км, паведаміў на намеснік начальніка ўпраўлення шашы Міністэрства транспарту КНР Го Шэн.

У апошнія гады сетка аўтамабільных дарог краіны ўвесь час пашыраецца і паляпшаецца. Акрамя таго, быў рэалізаваны шэраг буйных праектаў у сферы аўтадарожнага будаўніцтва.

Як адзначыў Го Шэн, Кітай прадоўжыць аптымізаваць сетку аўтадарог і будзе імкнуцца сфарміраваць сучасную сістэму дарожнай інфраструктуры, па якой будуць бесперашкодна перамяшчацца тавары і людзі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.