Вы тут

У Белавежскай пушчы далі старт акцыі «Нашы дзеці»


Сёлета акцыя набыла новы фармат. На яе адкрыццё ў Белавежскую пушчу запрашэнні атрымалі 150 дзяцей, паведамляе БелТА. Кожная дэлегацыя паўдзельнічала ў квэсце і з дапамогай карты адшукала ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза канверты з пасланнямі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Гаспадар казачнай сядзібы паабяцаў выканаць усе мары і жаданні. Менавіта з самага сэрца запаведнага лесу быў дадзены старт навагодняй акцыі «Нашы дзеці». З Брэсцкай вобласці марафон дабра адправіўся па Беларусі. У фармаце тэлемоста да цырымоніі падключыліся Гродзенская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Віцебская вобласці і Мінск.


«Мы даём старт акцыі разам з усёй краінай. Ва ўсіх кутках нашай рэспублікі таксама ў прамым эфіры знаходзяцца дзеці і дарослыя, якія адпраўляюць у шлях экспрэс добрых спраў — акцыю „Нашы дзеці“. Яна ідзе па краіне больш як 25 гадоў, ініцыіраваная нашым Прэзідэнтам. Мы бачым, што рэальна робіцца ў Беларусі для шчаслівага і камфортнага дзяцінства», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Ён адзначыў, што ў краіне вялікую ўвагу ўдзяляюць развіццю адукацыі і магчымасцям для творчасці юных беларусаў.

Напярэдадні Новага года цудаў і падарункаў чакаюць і дарослыя, і дзеці. «Пажылыя людзі таксама маюць патрэбу ў свяце. Мы гэта свята ствараем і для іх. Літаральна праз тыдзень стартуе акцыя „Ад усёй душы“, дзе мы павінны ўдзяліць увагу пажылым людзям сваім чулым стаўленнем, творчасцю, шчырымі і добрымі ўчынкамі», — сказаў віцэ-прэм’ер, цёпла павіншаваўшы ўсіх з зімовымі святамі.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка дадаў, што акцыя «Нашы дзеці» не пакіне без увагі ніводнае дзіця. «Мы любім вас. Наша краіна робіць усё, каб вы вучыліся, былі здаровыя», — падкрэсліў кіраўнік Брэсцкай вобласці.

Дзяўчынкі і хлопчыкі, якіх запрасілі на свята ў Белавежскую пушчу, апынуліся ў самай сапраўднай казцы. «Вельмі рада быць тут. Спадзяюся атрымаць шмат уражанняў, пазнаёміцца з равеснікамі з майго раёна. Цікава было пабываць зімой у Белавежскай пушчы, у маёнтку Дзеда Мароза. Хацелася б у яго папрасіць дабрабыту і прысмакаў», — расказала школьніца Кацярына Міхалькевіч.

Марына Русак да гэтага ні разу не была ў Белавежскай пушчы. Запрашэнне на свята ў дзень старту акцыі «Нашы дзеці» стала для яе вялікім сюрпрызам. «Тут прыгожа, як у казцы. Ніколі не была ў Дзеда Мароза да гэтага, але пісала яму лісты. У мяне ёсць просьба да яго, але пра яе прамаўчу — гэта сакрэт. Скажу яму асабіста», — прызналася дзяўчынка.

Ігар Петрышэнка ў дзень старту акцыі «Нашы дзеці» наведаў Відамлянскую сярэднюю школу ў Камянецкім раёне і падарыў інтэрактыўную дошку і ласункі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.