Вы тут

Беларуская дэлегацыя на Піскароўскіх могілках ушанавала памяць ахвяр блакады Ленінграда


Беларуская дэлегацыя на Піскароўскіх могілках ушанавала памяць ахвяр блакады Ленінграда, перадае БелТА.


Кветкі да помнікаў і вечнага агню ўсклалі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, пасол у Расіі Дзмітрый Крутой, а таксама віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Валерый Маскаленка.

«Мы прыйшлі пакланіцца на Піскароўскія могілкі. Гэта найбуйнейшая брацкая магіла ў гісторыі чалавецтва — могілкі, дзе пахаваны паўмільёна ахвяр блакады і вайскоўцаў, якія вызвалялі Ленінград», — адзначыў кіраўнік МЗС.

У наступным годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення краіны, а ўжо ў студзені ў Санкт-Пецярбургу будуць святкаваць 80-годдзе поўнага зняцця блакады.

«Сімвалізм гэтых мерапрыемстваў відавочны. Гэта наша агульная памяць, агульнае месца смутку, напамін аб тых жахах вайны, праз якія прайшлі нашы дзяды, прадзеды. Вядома, гэтая гістарычная памяць павінна захоўвацца, перадавацца з пакалення ў пакаленне. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі мы сёння ўсклалі кветкі ад імя Беларусі і беларускага народа, пакланіліся ленінградцам у гэтым свяшчэнным гістарычным месцы. Месцы памяці, смутку, мужнасці і стойкасці», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Будзе дапоўнена.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.