Вы тут

Алейнік наведае з афіцыйным візітам Саудаўскую Аравію


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 7 і 8 студзеня наведае з афіцыйным візітам Каралеўства Саудаўская Аравія. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.


«Ключавым пунктам парадку дня стануць паўнафарматныя перагаворы Сяргея Алейніка са сваім калегам — міністрам замежных спраў прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саўдам», — праінфармавалі ў МЗС.

Праграмай візіту таксама запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі ў міністэрствах, ведамствах і з прадстаўнікамі дзелавых колаў Саудаўскай Аравіі. «Будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, умацаванне палітычных сувязей, далейшае развіццё дагаворна-прававой базы. Асобнымі тэмамі перагавораў стануць харчовая бяспека, сітуацыя ў рэгіёне і свеце ў цэлым», — удакладнілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.