Вы тут

Прадастаўленне крэдытаў і іх вяртанне: што зменіцца ў Беларусі з 15 студзеня


У Беларусі зацверджана ў новай рэдакцыі інструкцыя аб парадку давання грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 26 снежня 2023 года нумар 488, паведамілі ў Нацбанку.


У прыватнасці, для павышэння даступнасці крэдытных рэсурсаў, у тым ліку для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, максімальна магчымы памер запазычанасці крэдытаатрымальніка па мікракрэдытах, якія прадастаўляюцца па спрошчанай працэдуры, павялічаны з 15 тыс. да 25 тыс. базавых велічынь.

З мэтай узмацнення прававой абароненасці крэдытаатрымальнікаў, у тым ліку фізічных асоб, замацавана, што пры накіраванні банкам аферты, якая прадугледжвае пагаршэнне ўмоў крэдытнага дагавора для крэдытаатрымальніка, яго згода не можа быць выказана маўчаннем або дзеяннем, накіраваным на выкананне абавязацельстваў. Калі крэдытаатрымальнік згодны з прапановай банка аб пагаршэнні ўмоў дагавора, то ён павінен падпісаць дадатковае пагадненне да яго або прадаставіць сваю згоду (акцэпт) іншым спосабам, прадугледжаным крэдытным дагаворам.

У новай рэдакцыі інструкцыі прадугледжана, што пры заключэнні дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора, на падставе якога змяншаецца сума плацяжу па ім, можа не ажыццяўляцца ацэнка крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка — фізічнай асобы.

Таксама ў інструкцыі замацавана магчымасць прыпынення налічэння працэнтаў банкам у выпадку, калі ў адносінах да крэдытаатрымальніка трэцімі асобамі ўчынены ашуканскія дзеянні пры прадастаўленні крэдыту.

Акрамя таго, у сувязі са змяненнем Банкаўскага кодэкса асобныя нормы інструкцыі прыводзяцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства. У прыватнасці, устанаўліваецца забарона на спагнанне банкам платы за прадастаўленне даведкі аб выкананні абавязацельстваў па крэдытнай дамове.

Новая рэдакцыя інструкцыі набудзе моц з 15 студзеня 2024 года.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.