Вы тут

У рэгіёне Вялікага заліва Гуандун—Сянган—Аамэнь створаць першакласнае бізнэс-асяроддзе


Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР, прыняты трохгадовы план дзеянняў па стварэнні першакласнага міжнароднага асяроддзя для вядзення бізнэсу ў рэгіёне Вялікага заліва Гуандун—Сянган—Аамэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначылі ў ведамстве, гэты крок накіраваны на паглыбленне рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама на павышэнне рыначнай інтэграцыі і міжнароднай канкурэнтаздольнасці рэгіёну Вялікага заліва. Згодна з планам, пасля актыўнай трохгадовай працы рэгіён павінен выйсці ў сусветныя лідары па канкурэнтаздольнасці дзелавога асяроддзя. 

У дакуменце адзначаецца, што за гэты час будзе ў асноўным створана інстытуцыйная сістэма дзелавога асяроддзя, якая будзе адпавядаць агульнапрынятым міжнародным правілам, што дасць магчымасць у поўнай меры вызваліць жыццёвую энергію рынку і сацыяльную крэатыўнасць, а таксама відавочна ўзмацніць здольнасць рэгіёну прыцягваць і размяркоўваць рэсурсы і фактары, якія паступаюць з усяго свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.