Вы тут

Эвакуяваныя з Судана грамадзяне Беларусі падзяліліся падрабязнасцямі няпростай аперацыі


Эвакуяваныя з Судана грамадзяне Беларусі — брат і сястра Аммар і Мірыям Джадала — у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ распавялі падрабязнасці няпростай аперацыі, паведамляе БелТА.


Дзяўчына па адукацыі лекар, 17-гадовы хлопец яшчэ вучыўся ў школе ў Судане, так і не змог яе скончыць. Прыйшлося бегчы з краіны, дзе з-за ўнутрыпалітычнага крызісу сёння няпростая сітуацыя. Ад’язджалі на свой страх і рызыку. Хацелі раней, але гарантаваць бяспеку не мог ніхто.

«Мы прынялі рашэнне, калі ў нас не было ні вады, ні грошай на ежу. Увогуле, было вельмі цяжка. Мы пераехалі ў іншы горад, там дом знаёмых. Але яны самі ўжо думалі, куды ім перабрацца. А мы проста сказалі, што хочам да мамы. Бацька сказаў: „Давайце“, — распавяла Мірыям Джадала. — Быў кантакт з консулам у Каіры, ён нам дапамог. Была праблема, што Егіпет не хацеў нам даваць пропуск. Потым нас абрабавалі з нажом, хацелі наогул зарэзаць».

Па дапамогу ў беларускі МЗС звярнулася іх маці Вольга Агеева. «Калі ўжо ў іх горад увайшлі (хто яны? — бандыты), пачалася перастрэлка проста над дахам нашага дома, яны выскачылі на двор, патэлефанавалі мне. Я кажу: забірайце тое, што блізка да вас, і бярыце беларускія пашпарты. Гэта была першая фраза», — успомніла жанчына.

Яна распавяла, што фактычна грамадзянская вайна пачалася ў красавіку мінулага года і была толькі адна магчымасць эвакуацыі, калі гэтым займалася расійская дыпмісія. Брат і сястра проста пабаяліся ехаць, таму што на шашы было небяспечна. Стралялі ва ўсе машыны, пераважна добрыя: яны чамусьці асабліва цікавілі.

Як распавёў аташэ пасольства Беларусі ў Егіпце Мікіта Мікуліч, спачатку паступіла просьба ад грамадзянкі Беларусі, што неабходна аказаць садзейнічанне ў эвакуацыі яе дзяцей з Судана. «Наступным крокам было тое, што мы неадкладна звязаліся з ёй, удакладнілі канкрэтную сітуацыю, дзе яны знаходзяцца, ці ёсць пры іх беларускія дакументы, ці сапраўдныя яны. Пасля таго як даведаліся ўсю інфармацыю, падрыхтавалі адпаведныя запыты ў Міністэрства замежных спраў Егіпта з просьбай аб тым, каб яны паспрыялі ў эвакуацыі», — распавёў консул.

Усе дэталі аперацыі не выдаюцца. Вядома, што эвакуацыя праходзіла ва ўмовах складанай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Судане. Транзітным пунктам у маршруце грамадзян Беларусі стаў Егіпет. На мяжы Амара і Мірыям сустрэў супрацоўнік беларускай амбасады. Удзел у эвакуацыі таксама прымалі іншыя дзяржорганы.

Як адзначылі ў эфіры тэлеканала, на вяртанне грамадзян Беларусі з-за мяжы спатрэбілася каля двух тыдняў. Аказаць максімальную дапамогу суайчыннікам, якія трапілі ў складаную сітуацыю за мяжой, — даручэнне Прэзідэнта. Зараз Аммар і Мірыям у Маскве, але ўжо заўтра апынуцца ў Мінску.

Тым часам Вольга Агеева трымае сувязь з дзецьмі. Яна падзялілася з журналістамі некаторымі падрабязнасцямі размовы з дачкой. Дзяўчына ёй сказала: «Мама, мы ўпершыню адчулі сябе людзьмі, грамадзянамі сваёй краіны. Гэта краіна за нас заступілася. Мы так доўга адчувалі сябе незразумела кім, нейкімі пясчынкамі. А тут нам кажуць: за вамі прыедуць — і ўсё добра». Жанчына заўважыла, што, магчыма, гэтыя словы гучаць пафасна, але менавіта яны прагучалі з вуснаў дачкі.

Прэв’ю: скрыншот відэа АНТ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.