Як бяспека БелАЭС была даказаная на міжнародным узроўні, распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандр Ерын, паведамляе БелТА.
«11 сакавіка 2011 года на АЭС „Фукусіма“ адбылася сур’ёзная аварыя, выкліканая землятрусам і наступным цунамі. Пры гэтым з’явілася неабходнасць правядзення падрабязнага аналізу прычын, а таксама распрацоўкі і рэалізацыі мер па прадухіленні такіх аварый, звязаных з экстрэмальнымі падзеямі і чалавечым фактарам. Тады Еўрапейскі Савет абвясціў, што бяспека еўрапейскіх АЭС павінна быць перагледжаная на аснове ўсёабдымнай і празрыстай ацэнкі рызыкі — стрэс-тэстаў», — адзначыў Аляксандр Ерын.
Стрэс-тэсты павінны ўключаць у сябе падрабязны аналіз экстрэмальных прыродных з’яў і іх камбінацый, якія аказваюць уплыў на функцыі бяспекі АЭС і могуць прывесці да цяжкай аварыі. Стрэс-тэсты праводзяцца адзін раз і прадастаўляюцца зацікаўленымі арганізацыям.
«У час падрыхтоўкі да стрэс-тэстаў у Беларусі была сфарміравана нарматыўна-прававая аснова для іх правядзення. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выпусціла тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі, а таксама нормы і правілы па захаванні бяспекі па гэтым кірунку. Кіруючыся дадзенымі дакументамі, БелАЭС як эксплуатуючая арганізацыя ў 2016-2017 гадах выканала стрэс-тэсты і падрыхтавала адпаведную справаздачу. Гэтая справаздача была ўзгодненая з галоўным канструктарам рэактарнай устаноўкі БелАЭС і навуковым кіраўніком распрацоўкі праектаў АЭС і рэактарнай устаноўкі», — падкрэсліў намеснік галоўнага інжынера.
Такім чынам, усе магчымыя рызыкі экстрэмальных прыродных з’яў былі ўлічаны. Пры гэтым, як заявіў спецыяліст, у справаздачы сказана, што дэфіцыту бяспекі для Беларускай АЭС не выяўлена.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».