Вы тут

Сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2023 года склалася дадатным у памеры $480,7 млн


Па выніках 2023 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склалася дадатным у памеры $480,7 млн. Знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 6,8 працэнта ў параўнанні з мінулым годам і перавысіў $95 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

У цэлым за 2023 год сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус $2,4 млрд, пры імпарце тавараў у памеры $41,7 млрд, экспарце тавараў — $39,4 млрд. У снежні 2023 года яно склалася адмоўным у памеры $532,5 млн, скараціўшыся ў параўнанні са снежнем 2022 года на 13,7 працэнта.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі было кампенсавана знешнім гандлем паслугамі, дадатнае сальда якога за 2023 год склала $2,8 млрд. Пры гэтым сальда паслуг паляпшаецца другі месяц запар і ў снежні 2023 года склалася ў памеры $274,1 млн. У цэлым па выніках 2023 года экспарт паслуг склаў $8,5 млрд, імпарт — $5,7 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.