Вы тут

МАРГ актывізавала праверкі інтэрнэт-крам


Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, гэта ведамства правяло аналіз больш чым пяцідзесяці анлайн-магазінаў у рамках нагляду за іх камерцыйнай дзейнасцю.

Даследаванне выявіла каля 40 выпадкаў парушэнняў, звязаных з няпоўным інфармаваннем пакупнікоў аб прадаўцах, умовах куплі, аплаты і дастаўкі тавараў, а таксама з публікацыяй нелегальнай рэкламы алкаголю і тытунёвых вырабаў. Вінаватым бакам былі выдадзены ўказанні па выпраўленні парушэнняў і папярэджанне аб магчымых санкцыях за невыкананне прадпісанняў.

Дадаткова гэта міністэрства праінспектавала найбуйнейшыя анлайн-платформы і выявіла парушэнні ў працэсе продажу тавараў у інтэрнэце. Працэс ліквідацыі парушэнняў будзе працягнуты, і пытанне аб захаванні заканадаўства ў галіне гандлю, абароны правоў спажыўцоў і рэкламы пры анлайн-продажах уключана ў комплексны план маніторынгу міністэрства на 2024 год.

На адным з мясцовых форумаў аперацыйны дырэктар Ozon для СНД Аляксей Сапон адзначыў, што колькасць беларускіх прадпрымальнікаў, якія займаюцца анлайн-гандлем не толькі на мясцовым, але і на міжнародных рынках, дасягнула трох з паловай тысячы, што ў пяць разоў больш у параўнанні з мінулым годам. Прадстаўнік кампаніі прагназуе будучы рост рынку. Чакаецца, што аб’ём продажаў на маркетплейсах у Беларусі дасягне 2,2 мільярда долараў, што перавысіць бягучы паказчык у адзін мільярд долараў.

«З года ў год у спажыўцоў сфарміраваўся пэўны трэнд на спажыванне тавараў, выкарыстоўваючы анлайн-камерцыю. Мы бачым гэта так: большую частку займаюць тавары для дома (гэта каля 18%), далей ідуць бытавая тэхніка і электроніка (14-16%), „аўтамабільныя“ тавары (12%), адзенне (трыкатажныя вырабы) і верхняя вопратка па 3% у кожным сегменце. І застаецца вялікая доля так званых іншых тавараў. Яна займае каля 30%. Што датычыцца іншай статыстыкі, то, па наяўных у нас даных, — а гэта 2023 год — колькасць зарэгістраваных інтэрнэт-крам была каля 30 000. Таксама, па даных даследаванняў Statіsta, да 2028 года сусветны рынак анлайн-шопінгу дасягне 40%. Праз чатыры гады практычна кожны другі пакупнік будзе здзяйсняць анлайн-пакупкі. Сёння такія пакупкі выбірае трэць насельніцтва планеты», — пракаментаваў Артур Ангілевіч, прадстаўнік кампаніі інтэрнэт-плацяжоў у Беларусі Assіst Belarus.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.