Вы тут

Гуандун стаў першай правінцыяй Кітая з насельніцтвам 150 мільёнаў чалавек


У паўднёвай правінцыі Гуандун пражывае 127 мільёнаў пастаянных жыхароў, а колькасць наяўнага насельніцтва складае 150 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведамілі на правінцыйнай канферэнцыі па высакаякасным развіцці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Пастаяннае насельніцтва — гэта насельніцтва, якое пражывае на дадзенай тэрыторыі больш за паўгода. Наяўнае насельніцтва ўключае ў сябе людзей, якія на момант вылічэння фактычна знаходзяцца на дадзенай тэрыторыі, незалежна ад месца пастаяннага жыхарства — у камандзіроўцы, турыстычнай паездцы або ў сваякоў у гасцях.

У гэтым годзе Гуандун стаў лідарам па колькасці як пастаяннага, так і наяўнага насельніцтва. У 2007-м правінцыя ўпершыню абагнала Хэнань і ўжо 17 гадоў запар захоўвае першынство.

Колькасць прыезжага насельніцтва правінцыі Гуандун, у аснове якога — моладзь, імкліва расце, што дазваляе правінцыі падтрымліваць унікальную дэмаграфічную структуру. Паводле нядаўна апублікаванага статыстычнага даведніка правінцыі за 2023 год, насельніцтва Гуандуна, узрост якога больш за 60 гадоў складае ўсяго 13,45 працэнта, у той час як агульнакітайскі паказчык дасягнуў 20 працэнтаў.

Па колькасці насельніцтва правінцыя Гуандун абышла Японію і стала адным з самых эканамічна магутных рэгіёнаў свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.