Канцэртная шоў-праграма «Вам, любімыя!», камедыя «36 і 6», спектаклі «Ляцяць журавы» і «Таямніцы замка Шынон», выставы «Лiрыка Кiмано», «Музыка ў кішэні: з гісторыі аўдыёкасеты», «Натхнёны Віцебскім краем», «Свет жывёл», канцэрт «Самы жаночы дзень» і казка «Царэўна-жаба» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1)
Калі: 7 сакавіка
Колькі: ад 20 рублеў
Традыцыйна ў Палацы Рэспублікі маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе сапраўднае свята. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прадставяць канцэртную шоў-праграму «Вам, любімыя!» на галоўнай сцэне краіны.
На гэты раз аўтары задаліся пытаннем — які ж ён, ідэальны падарунак, які прыйдзецца па душы кожнай жанчыне? І адказ просты — ну вядома ж букет! Але які?
А на гэтае пытанне дапамогуць адказаць артысты — хто як не яны з’яўляюцца знаўцамі самых вытанчаных і духмяных кветак. Прэзентуючы свае лепшыя хіты, кожны з вядомых артыстаў беларускай эстрады укладзе часцінку сваёй душы ў самы вясновы, самы святочны букет!
Дзе: Мінск, ТЮГ (вул. Энгельса, 26)
Калі: 5 сакавіка
Колькі: ад 40 рублеў
Трыццаць шэсць і шэсць — значыць не толькі тэмпературу цела. Гэта — градус кахання і самы сапраўдны дыягназ — у выпадку, калі па версіі вашай мамы вам трыццаць шэсць гадоў і шэсць месяцаў, а вы ўсё яшчэ не пабывалі ў ЗАГСе...
Спектакль «36 і 6» — бліскучая камедыя пра сапраўднае каханне па п’есе Яны Старадуб-Афанасьевай.
Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)
Калі: 2 і 3 сакавіка
Колькі: ад 8 рублеў
«Журавлики-кораблики летят под небесами. // И серые, и белые, и с длинными носами»...
Гэты дзіцячы вершык чыталі адно аднаму закаханыя юнак і дзяўчына, пакуль іх не разлучыла вайна. Вайна ў сілах адабраць каханага, пасеяць няўпэўненасць і смуту ў сям’і, паставіць чалавека перад непазбежным. Але яна ніколі не зможа забіць сапраўднае каханне... Адгрымяць выбухі, адродзяцца руіны, і ўсё гэтак жа над намі, з клёкатам у блакітным небе будуць ляцець журавы. Жураўлікі-караблікі…
Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)
Калі: 5 сакавіка
Колькі: ад 7 рублеў
Замак Шынон, Францыя, 1183 год.
Перад старэючым каралём Англіі Генры II стаіць практычна невырашальная задача — выбраць з трох сыноў, прэтэндэнтаў на ангельскую карону, годнага пераемніка. Але ў гэтай калодзе ёсць і непрадказальныя карты: каралева Элінор, непераўзыдзены майстар інтрыгі, якая вярнулася на час калядных святаў са зняволення, і малады французскі кароль Філіп, якім пануе пачуццё помсты і жаданне стаць поўнаўладным кіраўніком сваёй краіны...
Дзе: Гродна, Музей гісторыі рэлігіі
Калі: 2 сакавіка
Колькі: ад 2 рублеў
Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі запрашае жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Японіі, гісторыя якой запісаная ў маляўнічым шоўку Нацыянальнага касцюма — кімано.
Японія — краіна з унікальным каларытам і векавымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта адна з найбольш тэхналагічных краін на зямлі, якая ўсё ж не губляе сваёй самабытнасці. Японцы, ствараючы сваю культуру, не змагаліся з прыродай, а прыстасоўваліся да яе, вучыліся ў яе.
У гэтых умовах і сфармавалася кімано — японскі нацыянальны касцюм. Кімано — не проста адзенне. Гэта ўбранне захоўвае ў сабе эталон жыцця ў гармоніі з прыродай, падкрэслівае годнасць мужчыны і далікатнасць жанчыны. Існуюць строгія правілы паводзін, згодна з якімі лічыцца непрыстойным, калі чалавек, апрануты ў кімано, па неасцярожнасці паказвае ногі або іншыя часткі цела, схаваныя адзеннем.
На выставе прадстаўлены розныя варыяцыі кімано і паясоў да іх, традыцыйны абутак, сумачкі, посуд, вееры — усё тут з’яўляецца часткай паўсядзённага жыцця японкі. Прадметы належаць Анастасіі Кавалёвай (г. Магілёў), калекцыянеру і папулярызатару японскай культуры.
Прыходзьце на выставу і дадайце ў сваё жыццё трохі вытанчанасці і прыгажосці!
Дзе: Гродна, Бібліятэка ім. Карскага
Калі: 5 сакавіка
У аддзеле мастацтва праходзіць выстава «Музыка ў кішэні: з гісторыі аўдыёкасеты» у рамках праекта «Дакрануцца да гісторыі».
Вы пачуеце папулярную і класічную музыку ХХ стагоддзя на настальгічным носьбіце — аўдыёкасетах, здзейсніце ўнікальнае падарожжа па гісторыі касетнай аўдыётэхнікі, пазнаёміцеся з рарытэтнымі касетнымі магнітафонамі, аўдыёплэерамі і дыктафонамі з прыватных калекцый гродзенцаў, а таксама ўбачыце кнігі па аўдыётэхніцы і музычным мастацтве з фонду бібліятэкі.
Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Калі: да 31 сакавіка
У Мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы Віцебскага жывапісца, кандыдата педагагічных навук, прафесара кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава Рыгора Сяргеевіча Федзькова.
Рыгор Сяргеевіч з’яўляецца арганізатарам і ўдзельнікам шматлікіх пленэраў. А што значыць пленэр для мастака? Гэта магчымасць выступіць у ролі карэспандэнта, імкнучыся перадаць сваё актуальнае бачанне прадмета «тут і цяпер». У гэтым галоўнае адрозненне ад спосабу напісання карціны па памяці або з апорай на ўяўленне падчас працы над пейзажам у сваёй майстэрні. У эцюдзе, напісаным з натуры, адчуваюцца эмоцыі аўтара, якія авалодвалі ім у момант стварэння карціны.
Як казаў рускі мастацкі крытык і гісторык мастацтваў Уладзімір Стасаў, «...галоўная прыкмета сапраўднага таленту — гэта пастаяннае развіццё, пастаяннае самаўдасканаленне». Так і ў творчасці Рыгора Федзькова. Валодаючы высокім узроўнем педагагічнага майстэрства і талентам мастака, майстар дорыць сваім вучням і паслядоўнікам жаданне натхняць, тварыць і ствараць.
Дзе: Віцебск, вул. Перамогі 15
Калі: да 10 сакавіка
Колькі: ад 2 рублёў
Сустракайце вялікую выставу-заапарк «Свет жывёл»
Кожнае трэцяе наведванне бясплатнае!
Наведвальнікі змогуць карміць жывёл, некаторых можна будзе гладзіць і браць на рукі. Прысмакі для гадаванцаў прадаюцца наведвальнікам на месцы. Кошт корму 2р. Прыносіць корм з сабой забаронена!
Дзе: Брэст, Брэсцкая абласная філармонія (вул. Арджанікідзэ, 14)
Калі: 7 сакавіка
Колькі: ад 50 рублёў
Напярэдадні самага цудоўнага дня вясны музыканты гурта «K. A. V. A» падораць жанчынам вясновы букет з лепшых кавер-версій сучасных хітоў і легендарных кампазіцый.
На гэтым яркім і па-вясноваму цёплым вечары ў філармоніі кожная дзяўчына зможа адчуць сябе выдатнай і дзіўнай!
За столікамі вас чакаюць пачастункі, а вашы любімыя кампазіцыі ў выкананні гурта «K. A. V. A» створаць невымоўную атмасферу свята напярэдадні 8 Сакавіка.
Дзе: Брэст, Брэсцкі ООКЦ (вул. Камуністычная, 1)
Калі: 8 сакавіка
Колькі: ад 30 рублёў
Вас чакае прэм’ера ўнікальнага шоў! Адбудуцца ўсяго 2 канцэрты.
Артысты будуць не толькі выконваць свае лепшыя песні — яны апынуцца ў складаных і смешных сітуацыях, з якіх ім прыйдзецца выблытвацца прама на сцэне!
Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр
Калі: 3 сакавіка
Колькі: ад 5 рублёў
У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве жыў-быў мудры цар. Загадаў ён сваім сынам нявест шукаць. Пусцілі браты Пётр ды Іван з лука кожны па страле: куды страла ўпадзе, там юнак каханку знойдзе. Страла малодшага брата ўпала ў балота да жабы-квакушкі.
Вось тут і пачаліся сапраўдныя цуды! А яшчэ — прыгоды і выпрабаванні. Усім давялося пазмагацца: цару-бацюшку — за будучыню сваіх сыноў і царства-дзяржавы, царэвічам і іх нявестам — за шчасце ды каханне.
Ну хто ж не ведае гэтую казку?
Следам за Іванам-царэвічам мы адправімся на пошукі Васілісы. Прабярэмся нязведанымі сцежкамі ў зачараваны цёмны лес, дзе жывуць нябачаныя звяры — і яны абавязкова прыйдуць на дапамогу нашаму герою! Наша казка — аб пошуку свайго шчасця і доўгай чарадзе выпрабаванняў на шляху да яго.
Але ж знайсці шчасце — гэта яшчэ не ўсё, трэба здолець яго зберагчы! А для гэтага прыйдзецца змагацца са сваімі страхамі, навучыцца рабіць выбар паміж дабром і злом, праўдай і хлуснёй, подзвігам і здрадай.
Дзе: Магілёў, Начны клуб Rosalie
Калі: 7 сакавіка
Колькі: ад 30 рублёў
Віталь Гардзей, Віталь Кудасаў і Сяргей Кабодзіка ў віншавальным канцэрце «Для вас, любімыя».
Прэв’ю: pixabay.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».