Кітай плануе ажыццявіць сёлета каля 100 касмічных запускаў, што стане новым рэкордам у гісторыі айчыннай касманаўтыкі, перадае «Сіньхуа».
Сярод іх — палёт з першага ў КНР камерцыйнага касмадрома, а таксама запуск большай колькасці касмічных апаратаў для паскарэння фарміравання спадарожнікавых груповак. Першая ў Кітаі камерцыйная стартавая пляцоўка зараз будуецца ў горадзе Вэньчан астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Паднябеснай.
Таксама стала вядома, што Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхналогій (CASC), распрацоўшчык серыі айчынных ракет і вядучая сіла ў касмічнай галіне краіны напярэдадні апублікавала «Сінюю кнігу аб аэракасмічнай навуцы і тэхніцы Кітая за 2023 год».
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».