Вы тут

Адкрывайце новыя сэнсы


На наступным тыдні ў эфіры тэлеканала «Расія-Культура» згадаюць шэраг знакамітых творцаў, юбілейныя даты якіх святкуюцца ў гэтым годзе. Так, у сераду, 6 сакавіка, цікава будзе паглядзець дакументальны фільм «Міхаіл Жванецкі. Сам-насам з сабой», а ў чацвер, 7 чысла, да 80-годдзя рэжысёра Юрыя Яроміна пакажуць яго пастаноўку «Не будзіце мадам» у Тэатры імя Массавета.


Фота pexels.com

«Чалавек па-сапраўднаму свабодны толькі сам-насам з сабой, але нават тое атрымліваецца ў адзінак. А я па-сапраўднаму свабодны, толькі калі пішу» — гэта выказванне Міхаіла Жванецкага можна ўзяць за эпіграф да дакументальнай кінастужкі пра яго, што пакажуць гледачам. Здымкі праходзілі ва ўтульнай, цёплай і хатняй атмасферы ў роднай Міхаілу Міхайлавічу Адэсе. У фільме мы пачуем яго творы, развагі пра людзей, час і самога сябе. І гэта дазволіць кожнаму адкрыць лірычнага пісьменніка, які філасофствуе і назірае за жыццём.

А вось паглядзеўшы тэлеверсію спектакля Юрыя Яроміна «Не будзіце мадам», тэлегледачы пазнаёмяцца з п’есай Жана Ануя. Гісторыя распавядае пра чалавека, які цалкам прысвяціў сябе тэатру. Рэжысёр Жульен Палюш захоплены новымі ідэямі, і гэта прыцягвае да яго розных людзей. А ў яго памяці часта ўзнікаюць вобразы мінулых спадарожнікаў жыцця, якія пераплятаюцца з лёсамі жывых і надаюць нечаканы сэнс сучаснаму...

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.