Вы тут

Дзесяць раёнаў Брэсцкай вобласці выбарачна пачалі сяўбу


У Брэсцкай вобласці ў дзесяці з 16 раёнаў выбарачна пачалі сяўбу ранніх яравых культур. Аб гэтым паведаміў БелТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Мурын.


Фота: БелТА

«Надвор’е паднесла прыемную неспадзеўку па тэмпературным фактары. Практычна два з паловай тыдні ў вобласці вядзём вясновыя палявыя працы. Пачалі з вапнавання кіслых глеб. У гэтым квартале нам трэба 4,8 тыс. га зрабіць, ужо 2,5 тыс. га выраблена. Паступова уключаліся і ў іншыя віды работ. Пачалі падкормліваць шматгадовыя травы калійнымі ўгнаеннямі, лугавыя ўгоддзі», — расказаў Сяргей Мурын.

У актыўнае ворыва гаспадаркі Брэсцкай вобласці ўключыліся ў сярэдзіне лютага. За дзень у рэгіёне апрацоўваюць па 1 тыс. га, часам — па 1,5-2 тыс. га. За гэты час аграрыі ўзаралі 18 тыс. га. З улікам выкананага восенню ўжо 75-80 працэнтаў плошчаў (у залежнасці ад раёнаў) гатовы да яравой сяўбы. Крыху меншы аб’ём работ выкананы ва ўсходняй частцы Брэстчыны, паколькі там адзначана больш падтапленняў. Штодня пад ворыва ўносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні.

У паўднёва-заходнім рэгіёне сяўбу ранніх яравых культур (іх усяго трэба будзе пасеяць 102 тыс. га) выбарачна пачалі ўжо дзесяць раёнаў: Кобрынскі, Маларыцкі, Драгічынскі, Ганцавіцкі, Брэсцкі, Іванаўскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Бярозаўскі і Івацэвіцкі. Размова ідзе аб асобных сельгаспрадпрыемствах. «У кожнай гаспадарцы індывідуальны падыход да кожнага поля. Пачыналі мы з аўса, але пачалі ўжо і зернебабовыя, і ячмень, — звярнуў увагу намеснік старшыні аблсельгасхарча. — Самае галоўнае цяпер ухапіць вільгаць для насення».

Таксама спецыялісты правялі маніторынг азімых збожжавых культур. Паўсюдна ў Брэсцкай вобласці назіраецца пачатак вегетацыі. У гаспадарках прыступілі да падкормаў азотнымі ўгнаеннямі азімых. «Перад гэтым правялі маніторынг іх стану, гібелі пасля перазімоўкі не ўстаноўлена. Пад назіраннем на гэты момант знаходзяцца 2 тыс. га азімых збожжавых культур, каля 500 га рапсу», — дадаў Сяргей Мурын.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».