Вы тут

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць развіцця прадукцыйных сіл новай якасці


Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас другой сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 14-га склікання падкрэсліў важнасць развіцця прадукцыйных сіл новай якасці ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, перадае «Сіньхуа».


Сі Цзіньпін, які таксама з’яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў гэтую заяву, прымаючы ўдзел у абмеркаванні, якое правяла дэлегацыя правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай).

Сі Цзіньпін заклікаў засяродзіцца на высакаякасным развіцці як першараднай задачы, актывізаваць укараненне інавацый, культываваць і ўмацоўваць галіны, якія нараджаюцца, загадзя планаваць развіццё галін будучыні і ўдасканальваць мадэрнізаваную прамысловую сістэму.

Як адзначыў старшыня КНР, развіццё прадукцыйных сіл новай якасці не азначае грэбавання традыцыйным галінам або адмовы ад іх. Неабходна не дапускаць спешкі пры рэалізацыі праектаў, не дапускаць утварэння галіновых бурбалак, а таксама пазбягаць прыняцця толькі адной мадэлі развіцця, защважыў ён.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, мясцовыя ўлады павінны ўлічваць свае ўласныя рэсурсы, прамысловую базу і ўмовы для навуковых даследаванняў, выбарча прасоўваючы развіццё новых галін, мадэлящ і фактараў росту, павінны выкарыстоўваць новыя тэхналогіі для пераўтварэння і мадэрнізацыі традыцыйных галін у высокатэхналагічныя, інтэлектуальныя і зялёныя галіны.

Сі Цзіньпін адобрыў даклад аб рабоце ўрада і высока ацаніў новыя поспехі правінцыі Цзянсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці, заклікаўшы рэгіён умацоўваць упэўненасць і прыкласці ўсе сілы, каб унесці яшчэ большы ўклад у агульнае развіццё краіны.

Паводле слоў старшыні КНР, для развіцця прадукцыйных сіл новай якасці Цзянсу павінна засяродзіцца на стварэнні мадэрнізаванай прамысловай сістэмы з перадавой апрацоўчай прамысловасцю ў якасці асновы і актывізаваць намаганні па фарміраванні кластараў стратэгічных галін, якія нараджаюцца, што валодаюць міжнароднай канкурэнтаздольнасцю. Ён заклікаў ператварыць рэгіён у важны фронт развіцця прадукцыйных сіл новай якасці.

Сі Цзіньпін таксама заклікаў спланаваць асноўныя крокі па далейшым усебаковым паглыбленні рэформ, каб надаць магутны імпульс высакаякаснаму развіццю і мадэрнізацыі ў кітайскім стылі. Паводле яго слоў, неабходна паскорыць удасканаленне базавых інстытутаў у такіх галінах, як абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці, доступ на рынак, сумленная канкурэнцыя і сацыяльны крэдыт, каб пабудаваць высокаўзроўневую сацыялістычную сістэму рыначнай эканомікі.

Важна працаваць над падтрымкай развіцця прыватнага сектара і прыватных прадпрыемстваў, стымуляваць унутраныя імпульсы і інавацыйную актыўнасць розных суб’ектаў гаспадарання, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён таксама падкрэсліў важнасць паглыблення рэформ у такіх галінах, як навука і тэхніка, адукацыя і сістэма кіравання кадрамі, каб пазбегнуць вузкіх месцаў і перашкод на шляху развіцця прадукцыйных сіл новай якасці.

Паводле слоў кітайскага лідара, важна сфарміраваць арыентаванае на рынак і заснаванае на вяршэнстве закона інтэрнацыяналізаванае дзелавое асяроддзе сусветнага класа, а таксама стварыць новыя перавагі адкрытай эканомікі больш высокага ўзроўню.

Сі Цзіньпін заклікаў Цзянсу ў поўнай меры ўключыцца і ўнесці свой уклад у развіццё Эканамічнага пояса ракі Янцзы і ў інтэграванае развіццё рэгіёну дэльты Янцзы, узмацніць спалучэнне з іншымі стратэгіямі рэгіянальнага развіцця і асноўнымі рэгіянальнымі стратэгіямі.

Заклікаўшы Цзянсу выбудоўваць больш маштабныя інавацыйныя і вытворча-збытавыя ланцужкі, старшыня КНР рэкамендаваў рэгіёну выкарыстоўваць свой статус эканамічна развітай правінцыі для стымулявання і аказання ўплыву на рэгіянальнае і нацыянальнае развіццё.

Кітайскі лідар таксама заклікаў прадаўжаць работу па кансалідацыі і ўзмацненню імпульсу эканамічнага аднаўлення, каб павысіць упэўненасць грамадства ў развіцці. Ён заклікаў прыняць рашучыя меры па выпраўленні практыкі бессэнсоўнага фармалізму і бюракратызму. Неабходна на справе зніжаць нагрузку на дзяржаўных служачых нізавога ўзроўню і стымуляваць творчасць усёй партыі і грамадства, дадаў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца канцэпцыі развіцця, у якой народ займае цэнтральнае месца, і гарантаваць бяспеку на вытворчасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.