Вы тут

Беларускія паралімпійцы заваявалі ўзнагароды на чэмпіянатах свету і Еўропы


Беларускія паралімпійцы заваявалі ўзнагароды на чэмпіянатах свету і Еўропы, паведамляе БелТА.


На планетарным форуме па паўэрліфтынгу ў Дубаі беларус Дзмітрый Ходас стаў уладальнікам бронзавага медаля.

Яшчэ тры ўзнагароды беларусы заваявалі на кантынентальным першынстве па фехтаванні на інвалідных калясках, якое праходзіць у Парыжы. Сярэбраным прызёрам у фехтаванні на шпагах стаў Андрэй Праневіч. Таксама ў актыве беларускіх спартсменаў дзве бронзы — іх вязуць дадому рапірыстка Аляксандра Ільмінская і шпажыстка Анастасія Касцючкова. Сёння чэмпіянат Еўропы завершыцца каманднымі турнірамі ў жаночай рапіры і мужчынскай шпазе.

У сталіцы Францыі выступаюць больш за 100 атлетаў з 15 краін Старога Свету.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.