Вы тут

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі стартуе сёння


Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак фарміравання Савета Рэспублікі спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню. Восем членаў прызначаюцца Прэзідэнтам.


У ЦВК удакладнілі, што выбары членаў Савета Рэспублікі праводзяцца на аснове роўнага і ўскоснага выбарчага права пры таемным галасаванні. Законам прадугледжаны пэўныя патрабаванні да кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дасягненне 30 гадоў, пражыванне на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш за пяць гадоў, адсутнасць абвінаваўчага прыгавору суда, які ўступіў у законную сілу, адсутнасць грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і дакументаў замежных дзяржаў, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.

Парадак правядзення выбараў членаў Савета Рэспублікі вызначаецца Выбарчым кодэксам. Член Савета Рэспублікі не можа быць адначасова Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам урада, суддзёй.

Права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам, а ў горадзе Мінску — прэзідыуму Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі завершыцца 21 сакавіка, пасля чаго рашэнні аб вылучэнні будуць перададзены ў ЦВК Беларусі.

ЦВК Беларусі праверыць адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі патрабаванням выбарчага заканадаўства, складзе аб гэтым заключэнне і прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі або матываванае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі.

Зарэгістраваныя кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню вобласці, дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублікі, што атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Цэнтральная выбарчая камісія ўстанаўлівае вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі ад абласцей і горада Мінска, рэгіструе выбраных членаў Савета Рэспублікі.

Паведамленне аб выніках выбараў і спіс выбраных членаў Савета Рэспублікі ад абласцей, горада Мінска Цэнтральная выбарчая камісія накіроўвае ў друкаваныя сродкі масавай інфармацыі для апублікавання, а таксама размяшчае на сваім афіцыйным сайце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.