Вы тут

Экспарт кітайскіх аўтамабіляў узрос амаль на трэць


Па выніках першых двух месяцаў аб’ём кітайскага экспарту аўтамабіляў павялічыўся на 30,5 працэнта ў гадавым вылічэнні. Аб гэтым паведамілі ў Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Сіньхуа».


Як адзначылі ў асацыяцыі, за адпаведны перыяд з краіны экспартавана 822 тысяч транспартных сродкаў. Экспарт пасажырскіх аўтамабіляў прадэманстраваў рост на 31,5 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 686 тысяч машын, а экспарт камерцыйнага транспарту склаў 136 тысяч адзінак, павялічыўшыся на 25,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Акрамя таго, паводле афіцыйных звестак, за гэты перыяд Кітай экспартаваў 182 тысяч аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, што на 7,5 працэнта больш у гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.