Вы тут

У Беларусі аднаўляецца практыка будаўніцтва жылля дзяржзаказчыкамі для продажу маючым патрэбу


У бягучым годзе ў Беларусі аднаўляецца практыка будаўніцтва дзяржаўнымі заказчыкамі жылых дамоў па дзяржзаказе для наступнага продажу грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінбудархітэктуры.


Фота БелТА

Як распавялі ў галоўным упраўленні будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры, прынцып будаўніцтва жылля па дзяржаўным заказе вызначаны ва ўказе Прэзідэнта Беларусі ад 8 мая 2013 года № 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў» і прадугледжвае цэнтралізаванае льготнае крэдытаванне дзяржаўных заказчыкаў. Льготны крэдыт першапачаткова выдаецца не грамадзяніну, а дзяржаўнаму заказчыку пад 2% гадавых у межах каштарыснага кошту будаўніцтва жылога дома. За гэтыя сродкі жыллё будуецца, а потым перадаецца грамадзянам па дагаворах куплі - продажу. Механізм такога жыллёвага будаўніцтва дазваляе забяспечыць стабільнае фінансаванне аб’екта і бесперапыннае яго будаўніцтва ў строга нарматыўныя тэрміны.

«Чаргавікі атрымаюць магчымасць купіць ужо гатовыя кватэры з выкананымі ў іх у поўным аб’ёме аддзелачнымі работамі, а не ўступаць у будаўніцтва на розных яго этапах. Грамадзяне вызваляюцца ад удзелу ў інвестыцыйным працэсе будаўніцтва, у той час, як пры долевым будаўніцтве жылля або ў складзе арганізацый забудоўшчыкаў грамадзянін уцягнуты ў гэты працэс з самага пачатку і знаходзіцца ў жорсткіх умовах суправаджэння ўсяго ходу будаўніцтва аб’екта. Чаргавікам будуць прапаноўвацца для набыцця кватэры ў канкрэтных жылых дамах па ўжо сфарміраванаму кошту. Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі, будуць выкупляць пабудаваныя кватэры з выкарыстаннем крэдытаў у рамках указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 года № 13 альбо ад 4 ліпеня 2017 года № 240 у парадку і на ўмовах, устаноўленых у гэтых указах», — распавялі ў Мінбудархітэктуры.

Пакуль будоўля завяршаецца, чаргавікі змогуць вызначыцца з аб’ёмам крэдытных рэсурсаў і сумай уласных сродкаў на набыццё жылля. Да моманту ўводу дома ў эксплуатацыю грамадзянін павінен прыняць рашэнне, заключае ён дагавор куплі – продажу кватэры ці не. У выпадку адмовы ён працягвае знаходзіцца ў чарзе маючых патрэбу і чакаць наступнай прапановы.

Акрамя таго, у цяперашні час прапрацоўваецца пытанне, што ў выпадку адмовы чаргавікоў, якія маюць права на дзяржпадтрымку, ад набыцця такога жылля яно будзе прадавацца чаргавікам, якія не маюць права на дзяржпадтрымку, з выкарыстаннем імі іпатэчных крэдытаў, і юрыдычным асобам з прыцягненнем імі ўласных сродкаў і крэдытаў банкаў для наступнага прадастаўлення па дагаворах найму арэнднага жылля.

У ведамстве падкрэслілі, што кватэры, непрададзеныя ў доме на працягу 4-х месяцаў пасля заканчэння будаўніцтва, будуць выкупляцца выканкамамі за бюджэтныя сродкі, а затым пераводзіцца ў арэнднае і сацыяльнае жыллё альбо прадавацца на аўкцыёнах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.