Вы тут

Кітай адкрыў буйное радовішча нафты ў Бахайскім заліве


Кітайская нацыянальная шэльфавая нафтавая карпарацыя (China National Offshore Oil Corporation, CNOOC) аб’явіла аб адкрыцці радовішча ў Бахайскім заліве з даказанымі запасамі нафты ў 104 мільёны тон, перадае «Сіньхуа».


Нафтавае радовішча, якое атрымала назву «Цыньхуандаа 27-3», размешчана прыкладна за 200 кіламетраў ад горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь (Паўночны Кітай) на сярэдняй глыбіні 25 метраў. Паводле ацэнак кампаніі, сутачная прадукцыйнасць адной свідравіны складзе каля 110 тон сырой нафты.

Як адзначылі ў CNOOC, «Цыньхуандаа 27-3» стала ўжо шостым па ліку нафтавым радовішчам з запасамі больш за 100 мільёнаў тон, адкрытых у Бахайскім заліве з 2019 года, што сведчыць аб шырокіх перспектывах разведкі нафты і газу ў гэтай акваторыі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».