Вы тут

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны на больш як 43 тыс. га


У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 43,3 тыс. га. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 43,3 тыс. га, што складае 6,94 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 24,2 тыс. га, Віцебскай — 0,67 тыс. га, Гомельскай — 4,59 тыс. га, Гродзенскай — 10,14 тыс. га, Мінскай — 3,02 тыс. га, Магілёўскай — 0,64 тыс. га.

Узворванне глебы праведзена на 236,6 тыс. га, што складае 31 працэнт ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 154 тыс. га — гэта 24,7 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 950,8 тыс. га (62,2 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне — 228,1 тыс. га (53,1 працэнта да плана), шматгадовая трава на раллі — 102 тыс. га

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.