Вы тут

На Байкануры адбыўся запуск карабля «Саюз МС-25» з беларускай Марынай Васілеўскай на борце


На Байкануры адбыўся запуск касмічнага карабля «Саюз МС-25» з беларускай Марынай Васілеўскай на борце, перадае БелТА.


На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання ў складзе касманаўта «Раскосмасу» Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.

У склад дублюючага экіпажа ўвайшлі касманаўт «Раскосмасу» Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту беларуска Анастасія Лянкова і астранаўт НАСА Дональд Петыт.

Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўта НАСА Лорал О’Хара, якая зараз знаходзіцца на МКС, запланавана на 6 красавіка.

Як паведамлялася раней, Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб пуску ракеты-носьбіта «Саюз-2» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25» 23 сакавіка. 21 сакавіка старт быў адменены з прычыны няштатнай сітуацыі.

Фота Віктара ІВАНЧЫНКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.