Вы тут

У Кітаі растлумачылі правілы карыстання лічбавым юанем для замежнікаў


На афіцыйным акаўнце Народнага банка Кітая ў WeChat апублікавана кіраўніцтва па плацяжах у лічбавым юані для замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з кіраўніцтвам, для аплаты лічбавым юанем замежнікам трэба спампаваць дадатак e-CNY APP, зарэгістравацца і стварыць кашалёк. Зараз дадатак падтрымлівае нумары мабільных тэлефонаў больш за 210 краін і рэгіёнаў свету. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што для карыстання лічбавым юанем ад замежнікаў не патрабуецца мець рахунак у кітайскім банку.

Варта адзначыць, што замежнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая, таксама могуць скарыстацца функцыяй лічбавага юаня «Аплачвай у любы момант» — не трэба загадзя папаўняць лічбавы кашалёк, у дадатку e-CNY APP можна прывязаць сваю банкаўскую карту і наўпрост карыстацца ёй для аплаты. Цяпер дадзеная функцыя падтрымлівае банкаўскія карты Visa і Mastercard, і ўсё больш міжнародных плацежных сістэм знаходзяцца ў працэсе атрымання доступу да сістэмы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.